Вінцэнціна (Вінцэнтына, Вінцэнта) Завадская з Жалкоўскіх (; Псеўданімы: W.A.L.Z.; — ) — беларуская польскамоўная пісьменніца, аўтар папулярнай кулінарнай кнігі «Кухарка літоўская», якая вытрымала каля 15 перавыданняў на працягу 60 гадоў.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1824 годзе ў сям’і віленскага друкара і кнігагандляра Аляксандра Жулкоўскага. У 1843 годзе выйшла замуж за выдаўца Адама Завадскага.
У 1854 годзе ў Вільні была надрукавана яе кулінарная кніга «Кухарка літоўская» (Kucharka litewska), якая стала бестселерам. Перш чым выдаць уласную кулінарную кнігу, яна рэдагавала «Літоўскую гаспадыню» Ганны Цюндзявіцкай.
Памерла 27 жніўня 1894 года. Пахавана ў Вільні на Антакальніскіх могілках.
Гл. таксама Ганна Цюндзявіцкая Ян Шытлер
Літаратура Odyniec Wacław. Przedmowa // Wincenta Zawadzka. Kucharka litewska. — Olsztyn: Wydawnictwo Pojezierze, 1985, ss. V—XI. ISBN 83-7002-253-7
Спасылкі
Kucharka litewska zawierająca przepisy gruntowne i jasne, własnem doświadczeniem sprawdzone, sporządzania smacznych, wykwintnych, tanich i prostych rozmaitych rodzajów potraw tak mięsnych jako i postnych, oraz ciast, legumin, lodów, kremów, galaret, konfitur i innych deserowych przysmaków, tudzież rozlicznych aptecznych zapraw, konserw i rzadszych specjałów, z przydaniem na początku książki dokładnej dyspozycji stołu Przez W.A. Zawadzka. Wyd. XI popr. i pomnozone. Wilno 1913. Druk. J.Zawadzkiego — Эл.рэсурс polona.pl/dlibra
Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларуская кухня