Стрэ́лкі звычайныя (Capsella bursa-pastoris) — від аднагадовых ці двухгадовых кветкавых раслін роду сямейства . На тэрыторыі Беларусі з’яўляецца заносным відам, але распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі.
Назва
Стрэлкі звычайныя, грачыха палявая Ботанический словарь, Спб, 1878, чарвец, чарвічнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., вошыЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924, серыкі, стрэлкі, клопікіВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., сірыкі, атдохеДобровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.
Батанічнае апісанне
Травяністая расліна вышынёй 5—50 см. Сцябло простае або галінастае, знізу апушанае. Ніжняе лісце ў разетцы, чаранковае, падоўжана-ланцэтнае, звычайна перыста-раздзельнае, з трохвугольнымі зубцамі ці долямі; сцябловае — сядзячае, сцяблоабдымнае, суцэльнае, выемчата-зубчастае. Кветкі дробныя, правільныя, 4-членныя, у гронках; пялёсткі белыя або ружаватыя, звужаны каля асновы ў ногцік і чаргуюцца з чашалісцікамі; тычынак 6, 2 з іх кароткія. Ветра- ці насякомаапыляльныя. Плод — адваротнатрохвугольны стручочак.
Біялогія і экалогія Растуць на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог. Аднагадовыя ці двухгадовыя расліны (разеткі часам зімуюць). Цвітуць у красавіку-кастрычніку.
Выкарыстанне і ўласцівасці Лекавая, кармавая, ядомая расліна. Настой і экстракт травы — кроваспыняльны, жаўцягонны і гіпатанзіўны сродак. Дазволены дзяржаўнай фармакапеяй Беларусі да медычнага выкарыстання. У афіцыйнай медыцыне выкарыстоўваюць траву Bursae pastoris herba. У народнай медыцыне ўжываецца разнастайна як мачагоннае, кроваспыняльнае, ранагаючае; пры хваробах страўнікава-кішачнага тракту, сэрца, нырак, печані, любых унутраных крывацёках, ліхаманцы.
Лісце стрэлак багатае вітамінам С, караціну ўтрымлівае больш, чым морква; мае прыемны рэзкі смак і падыходзіць у ежу ў свежым, сухім і апрацаваным выглядзе.
Літаратура
Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Минск: Дизайн ПРО, 1999.
Спасылкі
Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH
Катэгорыя:Капуставыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1792 годзе