Крайшча́нка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 21 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1 м/км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Ціхонавічы, упадае ў Вілію насупраць вёскі Камена Вілейскага раёна. Цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша. Каналізаваная на працягу 1,7 км. Ніжэй вёскі Ціхонавічы на рацэ створана сажалка (плошча 0,08 км²).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі