Траі́сты саю́з — міждзяржаўны ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі, сфарміраваны ў 1879—1882 гадах з мэтай сумеснага процістаяння ўплыву Францыі і Расіі.
Склаўся на аснове аўстра-венгерскага дагавора 1879 года. Канчатковае пагадненне паміж трыма краінамі было падпісана 20 мая 1882 года ў Вене тэрмінам на 5 гадоў. Удзельнікі абавязваліся не прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць аднаго з іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. У 1887 і 1891 гадах дагавор быў прадоўжаны і дапоўнены палажэннямі на карысць Італіі. Дагавор праіснаваў да 1915 года, пакуль Італія ў ходзе Першай сусветнай вайны не перайшла на бок Антанты.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Знешняя палітыка Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Знешняя палітыка Германіі Катэгорыя:Знешняя палітыка Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XIX стагоддзя Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:Германска-італьянскія адносіны Катэгорыя:З’явіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:1882 год у Германіі