Ньенчэн-Тангла (, ) — горны хрыбет на ўсходзе гор Гандзісышань, на поўдні Тыбецкага нагор’я, у Кітаі.

Даўжыня каля 600 км, вышыня да 7090 м. Складзены з гранітаў, вапнякоў і пясчанікаў. Амаль суцэльны ланцуг снежных гор з адносна роўным грэбенем, перавалы вышэй за 5000 м. Скалістыя схілы, укрытыя восыпамі. На паўднёвых схілах горныя стэпы, на паўночных — халодныя пустыні. Высакагорныя пустыні. Ледавікі.

Літаратура

Катэгорыя:Горныя хрыбты Кітая