Мераль Акшэнер, Мерал Акшэнер (нар. , Ізміт) — палітык. Займала пасады міністра ўнутраных спраў і намесніка старшыні парламента.
Біяграфія Мераль Акшэнер нарадзілася 8 ліпеня 1956 года ў сям’і Тахіра Амера і яго жонкі Сыдыкі ў Ізміце.
Вывучала гісторыю ў Стамбульскім універсітэце. Затым атрымала ступень доктара філасофіі ў Універсітэце Мармара. Выкладала ў Тэхнічным універсітэце Йылдыз, універсітэтах Мармара і Каджаэлі.
У 1995 годзе Акшэнер была абраная членам Вялікага нацыянальнага сходу ад Партыі вернага шляху. З 8 лістапада 1996 года па 30 чэрвеня 1997 года займала пасаду міністра ўнутраных спраў, змяніўшы Мехмета Агара, які пайшоў у адстаўку пасля Сусурлукскага скандалу. Таксама абіралася ў парламент у 1999, 2007 і 2011 гадах (апошнія два разы — ад Партыі нацыяналістычнага руху). Прайграўшы ў барацьбе за пасаду лідара ПНД, 25 кастрычніка 2017 года заснавала ўласную палітсілу, якая атрымала найменне «Добрая партыя».
З 10 жніўня 2007 года па 7 чэрвеня 2015 года займала пасаду віцэ-спікера Вялікага нацыянальнага сходу.
Катэгорыя:Выпускнікі Стамбульскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палітыкі Турцыі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Турцыі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Катэгорыя:Члены Партыі нацыяналістычнага руху Катэгорыя:Члены Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Катэгорыя:Выкладчыкі ўніверсітэта Мармара