Віцебская Марыінская жаночая гімназія. Існавала ў Віцебску ў 1870—1917 гг. на Гогалеўская вуліцы (сучасная вуліца Леніна).

Гісторыя Заснавана на базе Марыінскай жаночай школы, якая дзейнічала з 1863 г. Утрымлівалася на сродкі грамадскіх арганізацый, органаў гарадскога самакіравання і дабрачынныя ахвяраванні. Пасля яе закрыцця ў 1918 г. ў будынку на Гогалеўскай змясціліся іншыя, савецкія, навучальныя ўстановы (2‑я школа 1‑й ступені і 7‑я школа 2‑й ступені, у канцы 1930‑х гг. – 13‑я школа, пасля Другой сусветнай вайны – прафесійна-тэхнічнае вучылішча №37 імя Шмырова). У 1975 г. будынак, дзе месцілася гімназія, быў знесены.

Навучальны працэс У гімназію прымалі пераважна дачок дваран, чыноўнікаў, святароў (у 1900 г. было 413 навучэнак, з іх дзеці рабочых і сялян складалі 5%), якія пасля заканчэння гарадскіх або павятовых пачатковых вучылішчаў паспяхова вытрымлівалі конкурсныя экзамены. Тэрмін навучання 7 гадоў. Выкладаліся закон божы, руская мова і славеснасць, гісторыя, геаграфія, матэматыка, фізіка, французская і нямецкая мовы, дамаводства, чыстапісанне, рукадзелле, рысаванне, спевы, танцы.

Выпускніцы не мелі права на паступленне ва ун-т з-за скарочанага аб’ему выкладання ў гімназіі дакладных і прыродазнаўчых навук, таму жадаючыя маглі скончыць дадаткова 8-ы (педагагічны) клас, у якім выкладалі педагогіку, методыку навучання ў пачатковых класах, праводзілі педагагічную практыку ў пачатковых школах. Выпускніцы 8-га класа атрымлівалі атэстат настаўніцы пачатковых класаў. Штогод гімназія выпускала 80 чал. За гады існавання падрыхтавана каля 3 тыс. вучаніц, у т.л. 1 тыс. настаўніц.

Дырэктрысы

Любоў Мікалаеўна Пальшау (узначальвала гімназію каля 1887 года)Станислав Аверков. Cекретные золотые первопроходцы из донской земли

Літаратура Сяліцкі, С. В. Віцебская Марыінская жаночая гімназія / С. В. Сяліцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2. Беліцк — Гімн. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., к.: іл. — С. 326. — ISBN 5-85700-142-0.

Катэгорыя:Школы паводле алфавіта Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Вуліца Леніна (Віцебск) Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1870 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:1870 год у Віцебску Катэгорыя:1918 год у Віцебску Катэгорыя:Гімназіі Беларусі Катэгорыя:Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі