Гарганы () — сістэма горных хрыбтоў у паласе Усходніх Карпат, размешчаных у Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцях Украіны. Распасціраюцца на 75 км з захаду-паўночнага захаду ад даліны Мізункі і Ракі на паўднёвы ўсход да даліны Прута. Шырыня з захаду на ўсход складае каля 40 км.

Назва паходзіць ад каменных асыпкаў, што завуцца «горган». Найвышэйшая гара масіву Гарганы — гара Сівуля вышынёй 1836 метраў. Раён вельмі папулярны сярод турыстаў, тут праходзяць найбольш дзікія маршруты ў Карпатах.

У Гарганах знаходзіцца перліна Карпат — возера Сінявір, Маняўскі вадаспад, гарналыжны курорт Букавель і яшчэ шмат цікавых славутасцяў.

Некаторыя вяршыні Вялікая Сівуля (1836 м) Малая Сівуля (1818 м) Ігравец (1804 м) Высокая (1803 м) Браткоўская (1788 м) Гропа (1763 м) Даўбушанка (1754 м) Грофа (1748 м) Пападдзя (1740 м) Вядзьмежык (1735 м) Парэнкы (1735 м) Маладая (1723 м) Стрымба (1719 м) Чорная Клева (1719 м) Дурня (1709 м) Барэўка (1694 м) Буштул (1691 м) Яйка-Ілемскае (1679 м) Баярын (Караткан) (1679 м) Паленскі (1674 м) Бэрць (1666 м) Сіняк (1665 м) Яйка-Перагінскае (1595 м) Горган Ілемскі (1587 м) Хамяк (1542 м)

Літаратура Геаграфічная энцыклапедыя Украіны

Катэгорыя:Геаграфія Івана-Франкоўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Закарпацкай вобласці Катэгорыя:Украінскія Карпаты