А́льфрэд Лью́іс Кро́бер (,  — гг.) — амерыканскі антраполаг і пісьменнік, даследчык культуры індзейцаў. Бацька амерыканскай пісьменніцы Урсулы Ле Гуін.

Біяграфія А. Л. Кробер нарадзіўся на ўсходзе ЗША ў сям’і нямецкіх эмігрантаў. Выхоўваўся ў Нью-Ёрку.

У 1892—1897 гг. вывучаў англійскую і класічныя мовы ў Калумбійскім універсітэце. У 1901 г. пад кіраўніцтвам Ф. Боаса абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную этнаграфіі арапаха. Цікавіўся псіхааналізам. У 1918 г. атрымаў права займацца псіхааналітычнай тэрапіяй.

Большую частку жыцця працаваў у Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе стварыў і ўзначальваў музей антрапалогіі. У 1917—1918 гг. узначальваў Амерыканскую антрапалагічную асацыяцыю.

Быў двойчы жанаты, выхоўваў 2 прыёмных і 2 сваіх дзяцей. Дачка Урсула Кробер Ле Гуін стала знакамітай пісьменніцай-фантасткай.

Памёр 5 лістапада 1960 г. у Парыжы.

Навуковыя погляды Крытыкаваў класічны эвалюцыянісцкі падыход адносна прымітыўных і больш развітых чалавечых культур. Насуперак яму развіваў рэлятывісцкую канцэпцыю Ф. Боаса. Лічыў, што культуры развіваюцца ў сувязі з навакольным геаграфічным асяроддзем. Згодна яго меркаванню, антрапалогія павінна захоўваць і аднаўляць памяць пра знікаючыя культуры. Як аўтар падручніка па антрапалогіі (1923 г.) аказаў значны ўплыў на наступныя пакаленні даследчыкаў.

Займаўся археалагічнымі раскопкамі ў Мексіцы і Перу, сцвярджаў прамую сувязь паміж археалагічнай і этнічнай культурамі. Зрабіў значны ўнёсак у класіфікацыю індзейскіх моў захаду ЗША.

Як эксперт аказваў дапамогу ў усталяванні правоў індзейцаў Каліфорніі. Апрацоўваў і публікаваў індзейскі фальклор.

Публікацыі Аўтар каля 500 публікацый. Найбольш важныя:

The Arapaho, 1902, 1904, 1907 гг. The Native Languages of California (разам з Роландам Дзіксанам), 1903 г. Types of Indian culture in California, 1904 г. The Religion of the Indians of California, 1907 г. Linguistic families of California (разам з Роландам Дзіксанам), 1919 г. Peoples of the Philippines, 1919 г. California culture provinces, 1920 г. Handbook of the Indians of California, 1925 г. Cultural and natural areas of native North America, 1953 г. (1939 г.) Anthropology: Culture Patterns and Processes, 1963 г.

Спасылкі Alfred Kroeber — NNDB Alfred L. Kroeber — New World Encyclopedia Julian H. Steward, Alfred Kroeber Daniel Benveniste, Alfred L. Kroeber: San Francisco’s First Psychoanalyst

Кробер Кробер