Радыё «Магілёў» — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў Магілёве ў 1997 годзе. Прастора вяшчання ахоплівае Магілёўскую вобласць. На пачатку працавала тры гадзіны ў дзень на радыёхвалі 70,1 Мегагерц. Да 2002 г. называлася Новае радыё Магілёў. Сядзіба месціцца ў Магілёве, зав. Камуністычны, д. 1.
Перадачы Грошы і бізнес (штодня, 07:35, 14:15 і 18:15); Дыска-клёш (штодня, 19:00; вядоўцы Васіль Данілаў, Канстанцін Дзянісаў, Ілля Касценіч і Ціна Паўлава); Мувіз (панядзелак-пятніца, 11:15; вядоўца Васіль Данілаў); Мьюзік (панядзелак-пятніца, 18:45; вядоўца Васіль Данілаў) Навароты (аўторак і чацвер, 11:45; вядоўца Васіль Данілаў); Найтлайф (субота-нядзеля, 0:00); Піпл (панядзелак-пятніца, 14:45; вядоўца Васіль Данілаў); Твіт-парад (серада, 11:45; вядоўца Ціна Паўлава); Фітнес (панядзелак і пятніца, 11:45; вядоўца Васіль Данілаў); Хіт парад «Снайпер» (серада, 21:05 і субота, 14:10; вядоўца Наталля Глушкова); Час прывітаў (штодня, 12:00; вядоўца Ірына Аляксандрава); Чылаўт тайм (субота-нядзеля, 23:00).
Крыніцы
Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:Культура Магілёўскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе