Пелы́м, Вялікі Пелым () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Свярдлоўскай вобласці, левы прыток ракі Таўда (басейн ракі Об)..
Даўжыня ракі 707 км. Плошча вадазбору 15 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае каля 100 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 3,156 км³/год. Выток ракі знаходзіцца каля падножжа Паўночнага Урала. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне, у ніжнім цячэнні праз возера Пелымскі Туман. З возера выцякае двума рукавамі (Вялікі Пелым і Малы Пелым), якія зліваюцца за 66 км ад вусця. Даліна ракі ў верхнім і сярэднім цячэнні выразная, трапецападобная, у ніжнім цячэнні выражана слаба. Рэчышча моцна звілістае, утварае лукавіны. У ніжнім цячэнні рэчышча мае адносна прамыя ўчасткі. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на 264 км (на 185 км ад вусця да вёскі ШантальскаяРека Большой Пелым (Пелым) // Государственный водный реестр РФ). Сплаўная.
Прытокі Пелыма: Саска, Ахтасымпалум, Ворнік, Пасыр’я, Талт’я, Лам’я, Шчэшча, Анан’я, Яныгпаых’я, Кершаль, Талым, Нерп’я, Яныя, Ушпол, Малы Пелым, Летняя і інш.
Літаратура
Спасылкі Река Большой Пелым (Пелым) // Государственный водный реестр РФ Сурков В. В. Пелым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Пелым (река) // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша