Прают Чан-Ача — ваенны і палітычны дзеяч дзяржавы Тайланд, дзеючы прэм’ер-міністр Тайланда.

Біяграфія Нарадзіўся 21 сакавіка 1954 года ў Тайландзе. Вучыўся ў вышэйшых ваенных установах Тайланда. З 2010 года — галоўнакамандуючы узброеных сіл Тайланда. 22 мая 2014 г. г. здзейсніў ваенны пераварот у сваёй краіне з мэтай, як ён сказаў, усталявання парадку ў дзяржаве, дзе з лістапада 2013 г. праходзілі пастаянныя антыўрадавыя дэманстрацыі і выступы. Пасля гэтага ўзначальваў Вышэйшы савет нацыянальнага выратавання, а 21 жніўня 2014 г. парламент Тайланда — Нацыянальная заканадаўчая асамблея выбрала яго галасамі 191 дэпутата з 197 прэм’ер-міністрам Тайланда. 24 жніўня 2014 г. яго зацвердзіў прэм’ер-міністрам кароль Пхуміпон Адульядэт.

Літаратура «Дзень». 22-23 жніўня 2014. № 155-156. с. 3.

Спасылкі

"Top 10 Prayuth Moments", "Khaosod English", 2015-12-31 "Prayuth's 12 Core Values", "Asian Correspondent", 2014-09-22

Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Тайланда Катэгорыя:Палітыкі Тайланда