Падку́мак () — рака ў Расіі, на Паўночным Каўказе, у Карачаева-Чаркесіі і Стаўрапольскім краі, правы прыток ракі Кума (басейн Каспійскага мора).
Даўжыня ракі 160Река Подкумок // Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 2220 (2200) км². Сярэдні расход вады каля 8 м³/с (7,33 м³/с, каля станіцы Лысагорская). Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Карачаева-Чаркесіі, на схілах Скалістага хрыбта (Вялікі Каўказ)). Упадае ў Куму ў напрамку на поўнач ад горада Георгіеўск. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Прытокі: Хушту-Су, Эшкакон, Бярозавая, Аліконаўка, Вялікі Есентучэк, Бугунта (Вялікая Бугунта), Юрца і інш.
На рацэ гарады Кіславодск, Есентукі, Пяцігорск, Георгіеўск і шэраг іншых населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Река Подкумок // Государственный водный реестр РФ Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора Катэгорыя:Рэкі Стаўрапольскага края Катэгорыя:Рэкі Карачаева-Чаркесіі