Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў — мемарыял на вул. Талбухіна ў Мінску, размешчаны на месцы масавага пахавання савецкіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкім лагеры на тэрыторыі цяперашняга гадзіннікавага завода і памерлі ў 1941-44 гг., а таксама іншых чырвонаармейцаў і падпольшчыкаў перапахаваных у гэтай брацкай магіле ў пачатку 1950-х гг. Афіцыйна лічыцца, што тут пахавана 10000 чалПаспорт воинского захоронения на ул. Толбухина № 1136, с.1; цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. // Минск старый и новый. Звесткі маюцца на 238 пахаваных. Надмагілле было ўсталявана ў 1963 гВ. П. Шамов. Памятники Минска. Минск: Полымя, 1991—208 с. цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. // Минск старый и новый. З 1980 г. пахаванне замацавана за выканкамам Першамайскага раёна МінскаРашэнне Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў № 4 ад 10.01.1980. Дагляд магілы ажыццяўляюць Мінскі гадзіннікавы завод, Дзяржаўны камітэт пагранічных войскаў і СШ № 63Паспорт воинского захоронения на ул. Толбухина № 1136, с.2; цыт па: О Усачёв. Городское отделение STALAG 352 — минский лагерь военнопленных AUSSTELLUNG (ВЫСТАВКА) на бывшей Пушкинской улице Братская могила на улице Толбухина. // Минск старый и новый. Магіла ніякім чынам не адгароджана, і ніякіх механізмаў абароны пліт з імёнамі некаторых пахаваных ад хаджэння ці сядзення з боку адпачываючых у скверы, дзе яна знаходзіцца, не прадугледжанаМемарыяльныя могілкі Мінска. Частка 1 // Блог Андрэя Берастоўскага.
Вядомыя людзі, пахаваныя тут Алена Чыжэўская, падпольшчыца
Катэгорыя:Вуліца Талбухіна (Мінск) Катэгорыя:Могілкі Мінска Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі