Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў арганізаваны на базе даследчых груп пры кафедрах хімічнага факультэта БДУ ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР ад 22 лістапада 1977 г. № 371 і пачаў функцыянаваць з 1 сакавіка 1978 года.
Пасля дзяржаўнай перарэгістрацыі ў канцы 1999 года інстытут называецца — Установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем» (НДІ ФХП БДУ).
Асноўныя задачы арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных работ па найбольш актуальных праблемах хімічных і сумежных навук, а таксама ажыццяўленне навукова-інавацыйнай дзейнасці ў галіне хіміі і хімічнай тэхналогіі; падрыхтоўка сумесна з навучальнымі падпадзяленнямі БДУ высокакваліфікаваных спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па хімічных спецыяльнасцях, падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі (кандыдатаў і дактароў навук) для навукова-тэхнічнага комплексу і народнай гаспадаркі рэспублікі.
Напрамкі навуковых даследаванняў на 2016—2020 гады Энергетыка Хімічны сінтэз і прадукты Біялагічныя сістэмы і тэхналогіі Медыцына і фармацыя Электроніка і фатоніка Шматфункцыянальныя матэрыялы і тэхналогіі Аграпрамысловы комплекс і харчовая бяспека Экалогія і прыродакарыстанне Грамадства і эканоміка Міждысцыплінарныя даследаванні
Напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2016—2020 гады Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія Бія- і нанаіндустрыі
Навуковыя падраздзяленні Лабараторыя паліваў, масел і кармоў Лабараторыя нанахіміі Лабараторыя хіміі тонкіх плёнак Лабараторыя хіміі кандэнсаваных асяроддзяў Лабараторыя раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі Лабараторыя біяхіміі лекавых прэпаратаў Лабараторыя фізіка-хімічных метадаў даследавання Лабараторыя вогнетушыльных матэрыялаў Лабараторыя неарганічных сарбентаў і антыкаразійных пакрыццяў Галіновая лабараторыя фармацэўтычнай хіміі Лабараторыя хіміі поліцукрыдаў Лабараторыя каталізу полімерызацыйных працэсаў Лабараторыя хіміі свабоднарадыкальных працэсаў Навукова-інавацыйны аддзел Цэнтр калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем Орган па сертыфікацыі паліваў і хімічнай прадукцыі
Навукова-тэхнічныя распрацоўкі Функцыянальныя пакрыцці з металаў і сплаваў Энергетыка, транспарт Антыкаразійная абарона Фільтруючыя матэрыялы і сарбенты для ачысткі вады Фармацэўтычныя субстанцыі і лекавыя сродкі Сродкі медыцынскага прызначэння Вогнетушашчыя саставы, вогнеўстойлівыя матэрыялы Сродкі для крыміналістычнай экспертызы Хімічныя тэхналогіі Сельская гаспадарка Прадукты харчавання
Дырэктары Фёдар Мікалаевіч Капуцкі (1978—1979) Вадзім Васілевіч Свірыдаў (1979—1993) Сяргей Кімавіч Рахманаў (1993—1997) Алег Анатольевіч Івашкевіч (1997—2009) Таццяна Васільеўна Гаеўская (2009—2022)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ
Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:1978 год у Мінску