Дрывасек-скурнік (Prionus coriarius) — від жукоў-вусачоў.

Апісанне Даўжыня цела — 18—45 мм. Афарбоўка самца смаляна-чорная, бліскучая; самкі — чырванавата-карычневая ці бурая. Вусікі прымацаваны за межамі выемкі вачэй, трэці членік падоўжаны. Пярэднеспінка шырокая, бакавы край з трыма зубцамі.

Пашырэнне Насяляе дубовыя, грабава-дубовыя і грабава-букавыя лясы. Пашыраны ў Еўропе, Малой Азіі, Іране, на Каўказе, у Паўночнай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі Самкі адкладваюць яйцы ў глебе на адмерлыя карані і прыкаранёвую частку ствалоў і пнёў. Лічынкі развіваюцца ў драўніне дуба, граба і некаторых іншых лісцевых парод. Лёт жукоў назіраецца ў ліпені-жніўні. Жыццёвы цыкл — 2—3 гады.

Літаратура — С. 498.

Катэгорыя:Вусачы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе