XIX стагоддзе было адзначана шэрагам кінематаграфічных падзей.
Падзеі
Фільмы «Транзіт Венеры» (1874) — серыя чорна-белых фотаздымкаў, якая выяўляе . Серыя была знята 9 снежня 1874 года ў Японіі французскім астраномам П’ерам Жансэнам пры дапамозе вынайдзенага ім «фатаграфічнага рэвальвера» і складалася з 48 фотаздымкаў. Атрыманая серыя фотаздымкаў лічыцца самым першым фільмам у гісторыі кінематографа.
Нарадзіліся 23 кастрычніка 1844 — Сара Бернар, французская актрыса († 1923). 10 красавіка 1868 — Джордж Арліс, брытанскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр († 1946). 28 красавіка 1878 — Лаянел Бэрымар, амерыканскі акцёр († 1954). 23 ліпеня 1884 — Эміль Янінгс, нямецкі акцёр († 1950). 1 красавіка 1885 — Уолес Біры, амерыканскі акцёр († 1949). 29 ліпеня 1885 — Тэда Бара, амерыканская актрыса, зорка нямога кіно († 1955). 29 сакавіка 1889 — Уорнер Бакстэр, амерыканскі кінаакцёр († 1951). 16 красавіка 1889 — Сэр Чарлі Чаплін, амерыканскі і англійскі акцёр, сцэнарыст, кампазітар, кінарэжысёр, прадзюсар і мантажор, універсальны майстар кінематографа († 1977).
Памерлі
Катэгорыя:XIX стагоддзе Катэгорыя:Гісторыя кіно