Ахо́та () — рака ў Хабараўскам краі Расіі. Даўжыня ракі — 393 км, плошча вадазборнага басейна — 19 100 км²Река Охота // Государственный водный реестр РФ. Вытокі Ахоты знаходзяцца на хрыбце Сунтар-Хаята, далей рака цячэ на поўдзень у шырокай даліне паміж Юдамскім і Кухтуйскім хрыбтамі, а пасля ўпадае ў Ахоцкае мора. За 32 км ад вусця Ахоты адыходзіць пратока, якая ўпадае ў раку Хайбас, прыток ракі Кухта.

Практычна па ўсёй даўжыні ракі берагі лясістыя. Жыўленне снегавое і дажджавое. Расход вады — прыкладна 200 м³/с. Ледастаў звычайна пачынаецца ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, а ўскрываецца рака ў пачатку-сярэдзіне мая.

Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ахоцкае мора