Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі (БФЛА) — рэспубліканская арганізацыя, якая займаецца развіццём і папулярызацыяй лёгкай атлетыкі ў Беларусі.

Гісторыя Федэрацыя мае традыцыі ўдзелу ў спаборніцтвах рознага рангу, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы. Пачынаючы з 1952 года, калі беларускія лёгкаатлеты ў складзе зборнай каманды СССР прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі, прадстаўнікі БССР былі ўдзельнікамі ўсіх Алімпіяд. За гэты перыяд на Алімпійскіх гульнях беларускімі спартоўцамі заваявана 34 медалі: 6 залатых, 15 сярэбраных і 13 бронзавых. Першую алімпійскі медаль для Беларусі заваяваў лёгкаатлет-кідальнік молата Міхаіл Крываносаў. Самую сенсацыйную перамогу на Алімпійскіх гульнях у складзе суверэннай каманды Рэспублікі Беларусь атрымала ў 2004 годзе ў Афінах у бегу на дыстанцыі 100 метраў Юлія Несцярэнка.

З 1993 года беларускія лёгкаатлеты выступаюць на ўсіх міжнародных спаборніцтвах самастойнай камандай. На беларуская зборная заваявала рэкордную колькасць медалёў — 9.

У 1991 годзе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі была прынята ў сям’ю Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ). Беларуская федэрацыя праводзіць серыю міжнародных спаборніцтваў з запрашэннем замежных спартсменаў: «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў», «Мемарыял Уладзіміра Булатава» і «Памяці беларускіх лёгкаатлетаў», «Языльская дзесятка».

Усяго ў Рэспубліцы Беларусь налічваецца 138 аддзяленняў лёгкай атлетыкі ДЮСШ і СДЮШАР, у якіх займаецца 31 649 навучэнцаў. Працуе 1 380 трэнераў.

Старшыні Аляксандр Рыгоравіч Рудскіх (18 студзеня 1991—2003); Леанід Яўгенавіч Міхайлоўскі (з 11 чэрвеня 2003 — 2007); Уладзімір Мікалаевіч Патупчык (5 лістапада 2007—2012)Ректор университета физкультуры Косяченко избран новым председателем Белорусской федерации легкой атлетики; Рыгор Паўлавіч Касячэнка (14 кастрычніка 2012 — 25 верасня 2014); Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі (25 верасня 2014 — 2020); Іван Рыгоравіч Ціхан (з 24 верасня 2020Иван Тихон избран председателем БФЛА).

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Лёгкая атлетыка ў Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Беларусі