Карлікавая дзяржава — дзяржава, якая ў значнай ступені адрозніваецца ад большасці іншых у меншы бок па такіх крытэрыях як плошча тэрыторыі і колькасць насельніцтва. Часцей за ўсё карлікавымі называюць дзяржавы, плошча якіх менш за плошчу Люксембурга.

Апошняе месца сярод карлікавых дзяржаў (і адпаведна дзяржаў наогул) як па плошчы, так і па насельніцтву займае Ватыкан. Перадапошняя паводле плошчы — Манака, паводле насельніцтва — Науру.

Карлікавая краіна Шматлікія карлікавыя дзяржавы з’яўляюцца параўнальна маладымі ўтварэньнямі (Сінгапур, Бахрэйн і іншыя). У той жа час большасьць карлікавых дзяржаў Еўропы маюць шматвяковую гісторыю. Напрыклад, Сан-Марына лічыцца самай старой дзяржавай Еўропы.

Часам таксама выкарыстоўваецца паняцце карлікавая краіна, у лік якіх уключаюць не толькі невялікія незалежныя дзяржавы, але і іншыя невялікія геаграфічна і гістарычна адасобленыя (часцей за ўсё астраўныя) тэрыторыі — залежныя тэрыторыі, адміністрацыйныя аўтаноміі і т. п. Прыклады — Востраў Мэн, Гернсі, Борнхальм, Гібралтар, Маёта, Гуам, Ніуэ, Гельгаланд, Афон і т. п.

Спіс карлікавых дзяржаў пры класіфікацыі паводле плошчы Еўропа

Люксембург (2586 км²)вялікай плошчы тэрыторыі Андора (468 км²) Мальта (316 км²) Ліхтэнштэйн (Княства Ліхтэнштэйн) (157 км²) Сан-Марына (61 км²) Манака (1,95 км²) Ватыкан (0,44 км²) Суверэнны Мальтыйскі ордэн (сённяшняя тэрыторыя старажытнай дзяржавы — усяго адзін асабняк у Рыме)

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Еўропы Гернсі (Валоданне Брытанскай кароны) Гібралтар (тэрыторыя Вялікабрытаніі) Джэрсі (валоданне Брытанскай кароны) Востраў Мэн (валоданне Брытанскай кароны) Фарэрскія астравы (частка Каралеўства Даніі)

Азія Сінгапур (648 км²)вялікай колькасці насельніцтва Бахрэйн (620 км²) Мальдывы (Мальдыўская Рэспубліка) (300 км²)

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Азіі Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (Архіпелаг Чагас) (Калонія Англіі). Плошча — 67 км². Карэннае насельніцтва выселена англійскімі каланізатарамі на Маўрыкій. Ганконг (Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг) Какосавыя астравы (Тэрыторыя Какосавых Астравоў) Макаа (Спецыяльны адміністрацыйны раён Макаа) Востраў Раства

Афрыка Маўрыкій (1860 км²) Сан-Тамэ і Прынсіпі (1001 км²) Сейшэльскія астравы (455 км²) Каба-Вэрдэ (Рэспубліка Каба-Вэрдэ) Тэрыторыя 4033 км². Насельніцтва 418,2 тыс. чал. (2005). Каморскія астравы (Саюз Каморскіх астравоў) Тэрыторыя 2170 км². Насельніцтва 671,2 тыс. чал. (2005).

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Афрыкі Маёта (Заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 374 км². Насельніцтва 193,6 тыс. чал. (2005). Рэюньён (заморскі дэпартамент Францыі). Тэрыторыя 2517 км². Насельніцтва 776,9 тыс. чал. (2005). Востраў Святой Алены (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 410 км². Насельніцтва 7,4 тыс. чал. (2005). іспанская Паўночная Афрыка (аўтаномныя гарады Сеўта і Мелілья з падпарадкаванымі астравамі: Велес-дэ-ла-Гамера, Алусемас і Чафарынас). Плошча — 31 км².

Амерыка Дамініка (754 км²) Сент-Люсія (620 км²) Антыгуа і Барбуда (442 км²) Барбадас (430 км²) Сент-Вінсент і Грэнадзіны (389 км²) Грэнада (344 км²) Сент-Кітс і Невіс (261 км²)

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Амэрыкі Ангілья (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 91 км². Насельніцтва 13,2 тыс. чал. (2005). Аруба (Частка Каралеўства Нідэрландаў). Тэрыторыя 193 км². Насельніцтва 71,5 тыс. чал. (2005). Бермудскія астравы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 58,8 кв. км. Насельніцтва 65,3 тыс. чал. (2005). Брытанскія Віргінскія астравы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 153 км². Насельніцтва 22,6 тыс. чал. (2005). Віргінскія астравы (кіраваная тэрыторыя ЗША). Тэрыторыя 352 км². Насельніцтва 108,7 тыс. чал. (2005). Гвадэлупа (Дэпартамент Гвадэлупа). Тэрыторыя 1780 км². Насельніцтва 448,7 тыс. чал. (2005). Кайманавы астравы (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 262 км². Насельніцтва 44,2 тыс. чал. (2005). Мантсерат (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 102 км². Насельніцтва 9341 чал. (2005) Марцініка (Дэпартамент Марцініка). Тэрыторыя 1100 км². Насельніцтва 432,9 тыс. чал. (2005). Нідэрландсія Антыльскія астравы (частка Каралеўства Нідэрландаў). Тэрыторыя 960 км². Насельніцтва 219,9 тыс. чал. (2005). Сен-Бартэльмі (калонія Францыі). Плошча — 21 км², насельніцтва ў 1999 — 6852 чалавекі. Востраў Святога Марціна (калонія Францыі). Плошча — 53,2 км², насельніцтва ў 2004 — 33 102 чалавекі. Сен-П’ер і Мікелон (Тэрытарыяльнае валоданне Сен-П’ер і Мікелон). Тэрыторыя 242 км². Насельніцтва 7 тыс. чал. (2005). Астравы Цёркс і Кайкас (Заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 430 км². Насельніцтва 20,5 тыс. чал. (2005).

Акіянія Тонга (748 км²) Кірыбаці (717 км²)некампактнасці тэрыторыі Федэратыўныя Штаты Мікранезіі (702 км²) Палаў (458 км²) Маршалавы астравы (181 км²) Тувалу (26 км²) Науру (21 км²) Насельніцтва 13 тыс. чал. Самоа (Незалежная Дзяржава Самоа). Тэрыторыя 2944 км². Насельніцтва 177,2 тыс. чал. (2005).

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Акіяніі Амерыканскае Самоа (Тэрыторыя Амерыканскага Самоа). Тэрыторыя 199 км². Насельніцтва 57,8 тыс. чал. (2005). Гуам (Тэрыторыя Гуам). Тэрыторыя 549 км². Насельніцтва 168,5 тыс. чал. (2005). Астравы Кука. Тэрыторыя 240 км². Насельніцтва 21,3 тыс. чал. (2005). Ніуэ (Востраў Ніуэ). Тэрыторыя 260 км². Насельніцтва 2166 чал. (2005). Востраў Норфалк (Тэрыторыя астравоў Норфалк). Тэрыторыя 34,6 км². Насельніцтва 1828 чал. (2005). Астравы Піткэрн (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі). Тэрыторыя 47 км². Насельніцтва 46 чал. (2005). Паўночныя Марыянскія Астравы (Садружнасць Паўночных Марыянскіх Астравоў). Тэрыторыя 477 км². Насельніцтва 82 400 чал. (2006). Такелау (тэрыторыя Новай Зеландыі). Тэрыторыя 10 км². Насельніцтва 1405 чал. (2005). Астравы Уоліс і Футуна (заморская тэрыторыя Францыі). Тэрыторыя 274 км². Насельніцтва 16 тыс. чал. (2005). Французская Палінезія (тэрыторыя Французскай Палінезіі). Тэрыторыя 4167 км². Насельніцтва 270,4 тыс. чал. (2005).

Самыя густанаселеныя карлікавыя краіны свету (чалавек на квадратны кіламетр):

Макаа — 17 684 Манака — 16 620 Сінгапур — 6389 Ганконг — 6317 Гібралтар — 4289 Сектар Газа — 3823 Ватыкан — 2093 Мальта — 1261 Бермуды — 1226 Мальдывы — 1163

Гл. таксама Морэснэт

Спасылкі Karliki.ru — сайт аб карлікавых краінах свету