Ягор Уладзіміравіч Рыбакоў (нар. 20 кастрычніка 1971, Новасібірск, РСФСР) — беларускі журналіст, старшыня Белтэлерадыёкампаніі (2001—2004).
Раннія гады Ва ўзросце 5 гадоў з сям'ёй пераехаў у Магілёў, куды бацькоў запрасілі працаваць на аўтазавод імя Кірава. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1994), дзе меў свабоднае наведванне заняткаў, па спецыяльнасці выкладчык беларускай мовы і літаратуры.
Праца З 18 гадоў паўтара года быў вядучым ранішняй радыёперадачы. Працаваў рэдактарам Магілёўскага абласнога камітэта па тэлебачанню і радыёвяшчанню (1991), спецыяльным карэспандэнтам, загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Магілёўскія ведамасці» (1991—1994) пад кіраўніцтвам Рыгора Кісяля, які ўваходзіў у перадвыбарчы штаб Аляксандра Лукашэнкі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 года працаваў вядучым спецыялістам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994), старшынёй Магілёўскага абласнога тэлерадыёаб’яднання (1994—2000), першым намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі (ліпень 2000—2001), старшынёй Белтэлерадыёкампаніі (19 кастрычніка 2001—2004). На пасадзе старшыні русіфікаваў вяшчанне Белтэлерадыёкампаніі. 12 ліпеня 2003 г. перадаў ФМ-частоты беларускамоўнай радыёстанцыі «Сталіца» з ахопам звыш 80% насельніцтва краіны новастворанай ім рускамоўнай «Радыус-ФМ».
Хабарніцтва 13 лютага 2004 г. Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь выклікала яго на допыт, пасля якога яго затрымалі і ўзбудзілі супраць яго крымінальную справу па фактах злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжоў і атрымання хабараў ад кіраўнікоў прадпрыемстваў за ўхваленне дагавораў. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь змясціў яго ў свой следчы ізалятар. 11 лютага 2005 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь вырак яго на 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўча-працоўнай калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць адказныя пасады на працягу 5 гадоў за атрыманне хабару ў асабліва буйных памерах, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і «адмыванне» злачынных даходаў, як і пастанавіў спагнаць на карысць БТРК 212 933 тыс. беларускіх рублёў ($98 183). З самага пачатку свайго тэрміну Я. Рыбакоў стаў ўзначальваць турэмны тэлестудыюnashaniva.by. Увесну 2006 г. тэрмін скарацілі на год паводле амністыі. 20 чэрвеня А. Лукашэнка скараціў тэрмін сваім указам яшчэ на 2 гады. 29 сакавіка 2010 г. яго вызвалілі ўмоўна датэрмінова.
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Скандалы