Асаднікі — польскія ваенныя і цывільныя каланісты з цэнтральных раёнаў краіны, якім урад міжваеннай Польшчы выдзяляў землі на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй УкраіныКізіма С. А.,….

У польскай, чэшскай, славацкай, украінскай, верхненелужыцкай мовах «асада» значыць "пасяленне", "сядзіба", "калонія". У беларускай з гэтым коранем ёсць толькі паняцце «асадныя сяляне» і «асада» — плата гэтых сялян за карыстанне зямлёй.

Асадніцтва ў міжваннай Польшчы — адметны феномен XX ст., пачалося Законам ад снежня 1920 годзе пра надзяленне зямлёй салдат, якія асабліва вызначыліся ў вайне супраць бальшавікоў. Асаднікаў надзялялі ўчасткамі зямлі па некалькі дзясяткаў гектараў пераважна ўздоўж савецка-польскай мяжы. Асаднікі мелі зброю і аб'ядноўваліся ў «Саюз былых абаронцаў усходніх ускраін», выконвалі паліцэйскія, адміністрацыйныя і антыдыверсійныя функцыі. Агулам у Заходняй Беларусі было каля 9000 гаспадарак асаднікаў. Мэта акцыі — змяніць этнічны склад насельніцтва ў памежных раёнах, паланізаваць мясцовых беларусаў, адгарадзіцца ад Савецкага Саюза надзейнай сцяной карэнных палякаў.

У сярэдзіне 1920-х гадоў маёнткі асаднікаў палілі беларускія сяляне.

Літаратура

Stobniak-Smogorzewska J. Kresowe osadnictwo wojskowe 1920—1945. — Warszawa, RYTM, 2003, ISBN 83-7399-006-2

Спасылкі

Катэгорыя:Заходняя Беларусь