10-я а́рмія Фра́нцыі () — вайсковае аб’яднанне арміі Францыі. Прымала актыўны ўдзел у Першай і Другой сусветных войнах.

Гісторыя Першая сусветная вайна 10-я французская армія была сфарміравана 1 кастрычніка 1914 года ў разгар бега да мора. У першыя дні свайго існавання змагалася супраць нямецкіх карпусоў 1-й, 2-й і 7-й нямецкіх армій у першай бітве пры Арасе. Пасля прыняла найактыўны ўдзел у першай, другой і трэцяй бітвах пры Артуа. У ліпені 1916 года спаборнічала з кайзераўскай арміяй на рацэ Сома, а ў красавіку 1917 — у другой бітве на Эні.

У кастрычніку 1917 года па просьбе галоўнакамандуючага узброеных сіл Італіі генерала Л. Кадорна, 10-я армія разам з часткамі Брытанскага экспедыцыйнага корпуса была перакінутая на Італьянскі тэатр вайны на ўзмацненне італьянскіх войскаў, сфармаваўшы разам Італьянскія экспедыцыйныя сілы. У бітве пры Капарэце італьянцы былі разгромленыя аўстра-нямецкімі войскамі і фактычна пакінулі значную частку Паўночнай Італіі. Французскія войскі стрымлівалі прасоўванне надыходзячых войскаў праціўніка па рубяжах ракі Адыджэ пераважна каля горада Брэшыа.

26 сакавіка 1918 года 10-я армія вярнулася ў Францыю, і разам з іншымі войскамі Францыі і Вялікабрытаніі супрацьстаяла нямецкаму Вясноваму наступленню, білася ў трэцяй бітве на Эні, у другой бітве на Марне, а з пачаткам маштабнага контрнаступлення саюзнікаў змагалася да пераможнага завяршэння вайны на Заходнім фронце.

Пасля падпісання перамір’я армія прыняла ўдзел у акупацыі Рэйнскай вобласці. 21 кастрычніка 1919 года яе аб’ядналі з 8-й арміяй у Французскую Рэйнскую армію.

Другая сусветная вайна 24 мая 1940 года армія была адноўлена і прыняла ўдзел у бітве ў Францыі на другім этапе вайны на Заходнім фронце. Але актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях армія прыняць практычна не змагла з-за хуткаплыннасці падзей таго часу. Армія змагалася на Сене пад камандаваннем генерала Р. Альма супраць ударных груповак групы армій «B» у раёне -, пакуль фронт абароны французскай арміі не быў прарваны і неўзабаве Францыя не капітулявала.

Камандаванне

Камандуючыя

1-я сусветная вайна

дывізіённы генерал Луі Эрнэст дэ Мад’уі () (1 кастрычніка 1914 — 2 красавіка 1915); дывізіённы генерал Віктар Луі-д’Урбал () (2 красавіка 1915 — 4 красавіка 1916); дывізіённы генерал Жазэ Альфрэд Мішелэ () (4 красавіка — 27 снежня 1916); дывізіённы генерал Дэні Агюст Дзюшэ () (27 снежня 1916 — 11 снежня 1917); дывізіённы генерал Поль Мастрэ () (11 снежня 1917 — 10 чэрвеня 1918); дывізіённы генерал Шарль Манжэн () (10 чэрвеня 1918 — 12 кастрычніка 1919).

2-я сусветная вайна

генерал армейскага корпуса Рабэр Альма () (24 мая — 19 чэрвеня 1940).

Спасылкі

Order of Battle on May 10, 1940 Général Robert Altmayer, La Xe Armée sur la Basse-Somme, en Normandie vers et le réduit breton: Mai-juin 1940

Катэгорыя:Узброеныя сілы Францыі ў ПСВ Катэгорыя:Узброеныя сілы Францыі ў час Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Арміі Францыі падчас Першай сусветнай вайны