Лу́за () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кіраўскай, Валагодскай абласцях і Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Юг (басейн Паўночнай Дзвіны).

Даўжыня ракі 574 км. Плошча вадазбору 18 300 км². Сярэдні расход вады за 99 км ад вусця складае 117 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25Луза // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м/км. Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Апарынскага раёна Кіраўскай вобласці. Упадае ў раку Юг каля вёскі Гаўрына Вялікаусцюгскага раёна Валагодскай вобласці. Вадазбор раўнінны, моцна забалочаны і лясісты.

Прытокі Лузы: Чаромушка, Асінаўка, Шарлюг, Куваш, Вазюг, Тылай, Ула, Саракас, Пыр-Ёль, Гыркуль, Чэкша, Седка (Сетка), Соль, Керкаюг, Паруб, Уга, Лехта, Варжа, Валгіна, Учка, Лала, Залеская Лала, Княжа, Лунданка, Вялікі Кендус, Палдуй, Недума, Пырза, Шалаеўка, Чыгра, Юрэц і інш.Река Луза // Государственный водный реестр РФ

На рацэ горад Луза, пасёлак Лальск, дзве гідраэлектрастанцыі. Суднаходная на адлегласці 410 км ад вусця.

Літаратура

Спасылкі Река Луза // Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н., Завадский А. С. Луза // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Luza At Krasavino // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны