Сенусерт I (слушней Са-на-уасра) — фараон Старажытнага Егіпта (прыблізна 1956—1911/1910 да н.э.) з XII дынастыі (Сярэдняе царства).
Важнай крыніцай звестак пра эпоху Сенусерта I з'яўляеццца , адзін з класічных твораў старажытнаегіпецкай літаратуры.
Валадарства
Роднасныя сувязі і пачатак валадарства Сенусерт быў сынам Аменемхета I і Нефертатэнен. Імя яго маці пададзена толькі на статуі, копіі XIX ст. Імя незвычайнае і, такім чынам, ёсць сумненне ў сапраўднасці гэтага надпісу і імені. Жанаты быў Сенусерт на сваёй роднай або зводнай сястры , якая была маці яго сына і спадчынніка Аменемхета II. Сенусерт пісаў аднаму са сваіх саноўнікаў пра Неферу:
«Я хачу, каб царыца жыла ў вечным дастатку, а яе галаву асвячалі сімвалы валадарання».
Сенусерт, яшчэ будучы суправіцелем бацькі (каля 1971—1962 да н.э.), кіраваў паходамі ў Нубію і . Калі верыць апавяданню «Падарожжы Сінухета», малады спадчыннік Сенусерт ваяваў супраць лівійцаў у Заходняй пустыні, калі памёр яго бацька Аменемхет I. Напэўна, Сенусерт паспяшаўся да сталіцы, каб узяць сітуацыю пад кантроль. Ён прадухіліў усякія спробы палацавага перавароту і даў распараджэнні аб пахаванні бацькі ў Лішце. Адразу ж па заняцці стальца Сенусерт I сістэматызаваў царскія тытулы, з гэтага часу тытулатура стала канонам для наступных валадароў, наогул, з’явілася само паняцце «тытулатура».
Сенусерт лічыцца адным з самых значных валадароў Сярэдняга царства і Старажытнага Егіпта наогул. Хоць фактычным заснавальнікам XII дынастыі быў Аменемхет I, Сенусерта часта называюць сапраўдным яе родапачынальнікам. Таму зразумела, чаму Манефон адносіў Аменемхета I да канца XI дынастыі, а Сенусерта паставіў на чале XII.
Пра тое, што ўлада фараона распаўсюджвалася на ўвесь Егіпет, ёсць надпісы амаль на тузіне дакументаў, знойдзеных па ўсёй краіне ад Александрыі да Асуана. Сенусерт I ў пэўнай ступені ўзняў эканоміку краіны, пачаўшы асваенне Фаюма.
Радавод Сенусерта I
Імя
Выкарыстанне руднікоў і каменяломень
Сенусерт I, бадай, як ні адзін іншы фараон, надаваў увагу здабычы карысных выкапняў. Ён узначаліў экспедыцыі на поўдзень і ў аазісы пустыні, пра што ёсць запісы на сценах храмаў і на стэле ў і Асьюце. У Егіпет паступала біруза з Сіная; дыёрыт — з Тошкі; найбольш каштоўным мінералам быў аметыст, здабываны ва Усходняй пустыні. У здабывалі золата. Напэўна, менавіта яго егіпцяне часам называлі «золатам маджаеў».
Надпісы расказваюць пра экспедыцыі да «руднікоў Пунта». Яе па загаду «начальніка горада, візіра» ўзначаліў вяльможа Амені, сын Ментухатэпа. На 10-м годзе валадарства Сенусерта I на верфях Коптаса былі пабудаваны караблі і па сушы дастаўлены ў старажытны егіпецкі порт Сауу (цяперашні Мерса Гауасіс) на Чырвоным моры, для чаго спатрэбілася 3700 чалавек.
Аднавілася здабыча каменя ў Вадзі-Хамамат. Магчыма, у сувязі з падрыхтоўкай да святкавання юбілею, фараон на 33 год свайго валадарства (каля 1939 да н.э.) арганізаваў экспедыцыю ў гэтыя каменяломні. Ёсць прычыны думаць, што Сенусерт I асабіста наведваў іх. У экспедыцыі на 38 год валадартва фараона ўдзельнічала 17 000 чалавек, у Егіпет было дастаўлена 60 сфінксаў і 150 статуй.
Ваенныя паходы Сенусерт змяніў знешнепалітычны курс Егіпта. З яго пачаўся перыяд актыўнай заваёвы новых зямель. Адным з тытулаў фараона быў — «Той, хто пашырае межы».
Найбольшай цікавасцю і найбольшай небяспекай для Егіпта была Нубія, таму ўвага фараона была прыкавана да яе. У тытулатуры Сенусерта I — «Той, хто забівае іунціу», «Той, хто дасягае меж з нубійскімі ордамі» адлюстравалася палітыка адносна паўднёвых краін. Этнонім іунціу паказвае, што гаворка вядзецца найперш пра плямёны Нубіі. Некалькі пазней, калі дзейнасць Сенусерта I ў Нубіі прывяла да пэўных поспехаў, яго сталі зваць — «Сенусерт, любімы Хорам Нубіі».
Стэла, устаноўленая ваеначальнікам Ментухетэпам ў Бухене, змяшчала запіс пра паход у Верхнюю Нубію на 18 год валадарства Сенусерта I (каля 1954 да н.э.). Гэта быў пералік паўднёвых чужаземных краін, і хоць тэкст захаваўся блага, ясна, што гаварылася пра ваенныя дзеянні і карныя меры адносна ворагаў. З гэтага пераліку бачна, што егіпецкі ўплыў тым часам распаўсюджваўся на поўдзень аж да цяперашняга Кумэ. На стэле выяўлены бог вайны Монту, які падводзіць да Сенусерта I шэраг звязаных палонных, якія ўвасабляюць заваяваныя нубійскія паселішчы і плямёны. Фараон названы ў тэксце «Зоркай поўдня».
Пра ваенныя паходы Сенусерта I ў Нубію кажа далей надпіс Сарэнпута I, намарха I верхнеегіпецкага нома (септа) Та-сеці, высечаны ў Элефанціне. Сарэнпут I паведамляе ў гэтым надпісе, як цар паслаў яго «разграміць краіну Куш». Тут жа дастаткова ясна раскрываецца і эканамічны сэнс гэтага паходу. Сарэнпут называе сябе тым, каму дакладвалі пра тавары, якія прывозяцца з краін маджаеў, пра даніну князёў іншаземных краін. Урэшце, у ў Нубіі знойдзены вялікі надпіс, у якім гаворыцца пра заваёву Нубіі Сенусертам I. Зверху паказаны сам Сенусерт I, які стаіць перад богам Монту, «уладаром Фіваў». Цар кажа богу: «Я кінуў да тваіх ног, добры бог, усе краіны, якія знаходзяцца ў Нубіі». Тут жа паказана, як бог падводзіць да цара і прадстаўляе яму шэраг звязаных палонных, якія сімвалізуюць захопленыя егіпцянамі нубійскія гарады. Пад галавой і плячыма кожнага палоннага размешчаны авал, які змяшчае назву пэўнага горада. Можна думаць, што гэтыя 10 нубійскіх паселішч знаходзіліся некалькі паўднёвей Кумэ. Фрагмент блага захаванага надпісу таксама кажа пра перамогу цара, згадваючы пра «разгром Нубіі». Відавочна, гэты надпіс быў высечаны на камені адным з военачальнікаў цара Ментухатэпам для ўвекавечання перамог егіпецкіх войскаў у Нубіі, якія завяршыліся заваяваннем шырокай вобласці. Гэтыя перамогі і заваёвы егіпецкіх фараонаў XII дынастыі спрыялі з’яўленню своеасаблівай вялікадзяржаўнай тэорыі. Егіпецкія заваёўнікі, захопленыя ўласнымі поспехамі, пачынаюць глядзець на пераможаных нубійцаў, як на «ніжэйшую расу», называючы ў сваіх надпісах Нубію «нікчэмнай краінай Куш».
Рэгулярныя ваенныя паходы паказвалі, што Сенусерт I вырашыў скарыць Куш (Нубію) і прымусіць яго плаціць даніну. Аднак к часу валадарства Сенусерта I ўлада кушыцкіх царкоў настолькі адужэла, што яны здолелі падпарадкаваць і плямёны, якія жылі ва Усходняй пустыні. Набегі кушытаў на Егіпет з боку Усходняй пустыні пачасціліся. Прынамсі, адна з экспедыцый Сенусерта I мела троху іншы характар, чым звычайная экспедыцыя за сыравінай. На стэле, знойдзенай у Вадзі-эль-Худзі, сярод іншых эпітэтаў і тытулаў фараона згадваліся наступныя: «Той, хто знішчае нубійскія полчышчы» і «пашырае межы».
На 43 годзе валадарства (каля 1929 да н.э.) Сенусерт распачаў яшчэ адзін вялікі паход у Нубію, дзе егіпецкая армія пад асабістым камандаваннем Сенусерта ўпершыню прайшла ў Куш — шырокую вобласць, якая ляжыць за 2-м парогам (пасля Кушам стала звацца ўся Нубія). Але гэтая кампанія мела чыста разведвальны характар і не суправаджалася сур’ёзнымі бітвамі, бо Амені — намарх Антылоп’ега (Антынаполіскага) нома, з надпісаў у чыёй грабніцы вядома пра гэты паход, хваліцца, што ён не страціў ні аднаго чалавека.
Ахова паўднёвых меж Адным з найвялікшых здзяйсненняў Сенусерта I была пабудова ў Нубіі сістэмы крэпасцей, заселеных егіпецка-нубійскімі гарнізонамі. Пры ім былі ўзведзены крэпасці Бухен, Ікур і Куба, магчыма — і . Напэўна, крэпасці, размешчаныя ў стратэгічна важных месцах, былі закладзены адначасова на 5-ы год валадарства Сенусерта I. Ужо тады быў пабудаваны і заселены горад, размешчаны на поўдзень ад Бухена, паводле свайго прызначэння ён не быў крэпасцю, але хутчэй — караван-сараем для чыноўнікаў, гандляроў, рамеснікаў і г.д., і менавіта таму быў цесна звязаны з размешчанай побач крэпасцю Бухен. Крэпасць у Куме ўжо не магла стрымліваць набегі плямёнаў Усходняй пустыні і кушытаў, якія праніклі туды, таму Сенусерт I быў вымушаны ўзвесці крэпасць у Вадзі-эль-Худзі. У выпадку надзвычайнай сітуацыі ваенны кантынгент крэпасцей, безумоўна, мог разлічваць на падтрымку егіпецкіх воінаў, раскватараваных ў крэпасцях на заходнім беразе Ніла. Надпіс паведамляе, што «паўднёвыя краіны бескантрольна сваю нагу на егіпецкую зямлю не ставяць».
У сувязі з арыентацыяй егіпецкай знешняй палітыкі было ўведзена новае адміністрацыйнае дзяленне паўднёвай часткі Егіпта, і, найперш, адроджана акруга «Кіраўнік поўдня», якая аб’яднала некалькі паўднёвых номаў. Нубія пры Сенусерце была настолькі замірана, што гэта дало магчымасць распрацоўваць мясцовыя залатаносных руднікі. Усё той жа намарх Амені расказвае, што ён, сумесна са спадчыннікам стальца Амені (напэўна, Аменемхетам II) з 400 воінамі ездзіў за золатам у Нубію, і ў Аравійскую пустыню, на ўсход ад Коптаса, і кожны раз шчасліва вяртаўся са скарбамі. Пра эксплуатацыі заваяваных абласцей Нубіі кажа ў сваім надпісе і намарх Элефанціны Сірэнпут. Калі меркаваць па гэтаму надпісу, элефанцінскаму намарху паведамлялі пра дастаўку з вобласці пераможанага племені маджаеў прадуктаў як даніны кіраўнікоў іншаземных краін.
У гісторыі Егіпта востраў Элефантына іграў асаблівую ролю. Як бы далёка на поўдзень не прасціраўся ўплыў егіпецкіх валадароў, Элефантына заўсёды разглядалася як паўднёвы аплот Егіпта. Фараоны ў пэўнай ступені імкнуліся нават задобрыць кіраўнікоў Элефантыны. Сенусерт I, спыніўшыся ў Элефантыне перад паходам у Куш, паднёс Сарэнпуту I, намарху гэтай вобласці, шмат падарункаў. Яны былі пералічаны на калонах пахавальнай камеры намарха. Пасля паспяховага завяршэння паходу ў Куш колькасць падарункаў была яшчэ большай. Аменемхет, чыноўнік, які жыў пры Сенусерце I, атрымаў ад фараона загад пабудаваць паміж Асуанам і Філе сцяну, якая абараняла гавань па абодвух баках першага парога.
Дыпламатычныя кур’еры фараона падтрымлівалі рэгулярныя сувязі Егіпта з самымі рознымі землямі. У аўтабіяграфічным надпісе Сінухета расказваецца, што царскія паслы прадстаўлялі егіпецкі двор у Пярэдняй Азіі, перадавалі валадарам чужаземных краін пасланні і падарункі.
Сенусерт I падтрымліваў гандлёвыя сувязі з землямі Усходняга Міжземнамор’я, у тым ліку з Біблам, і краінамі Эгейскага мора. Егіпецкія гандлёвыя экспедыцыі дасягнулі Угарыта. Сведчанні пісьмовых крыніц пацвярджаюцца і археалагічнымі звесткамі. На могілках у Бібле, у пахаваннях, датаваных часам Сярэдняга царства, знойдзены егіпецкія рэчы, аналагічныя згаданым у надпісах.
Унутраная палітыка Сенусерт імкнуўся да цэнтралізацыі краіны, але дзейнічаў асцярожна, захоўваючы багацце і прывілеі , якія аказвалі яму падтрымку. Сенусерт сваёй воляй вызначаў межы паміж номамі і прызначаў туды намархаў. «Ён аддзяліў гарады адзін ад другога і прымусіў кожны з іх ведаць сваю акругу, якую ён спраўдзіў паводле старажытных дакументаў». Яшчэ пры Сенусерце I абласны кіраўнік мог весці падвойнае летазлічэнне — па гадах валадарства цара і свайго ўласнага. Абласныя кіраўнікі кіравалі і мясцовым жрэцтвам, бывалі і вярхоўнымі жрацамі мясцовых божастваў. Ім жа падпарадкоўвалася войска вобласці, якое яны па-ранейшаму называлі «сваім». Яны кіравалі як ворывам, так і статкамі цара, якія знаходзіліся ў вобласці; падаткі на карысць «дома цара» праходзілі праз іх рукі. Хоць «дом (гаспадарка) абласнога кіраўніка» і «бацькоўскі дом», «статак цара» і «статак свой» строга адрозніваліся, абласныя кіраўнікі і пры XII дынастыі заставаліся магутнымі асобамі. Хоць некаторыя з іх пэўна прызначаліся на сваю вобласць царом, улада абласнога кіраўніка была спадчыннай і пераходзіла ад бацькі да сына ці ад дзеда па маці да ўнука, цар жа толькі зацвярджаў новага кіраўніка.
Яшчэ ў канцы валадарства Сенусерта I былі абласныя кіраўнікі, якія выяўлялі на сценах сваіх грабніц бітвы паміж егіпцянамі, аж да аблогі крэпасцей, па прыкладу сваіх валадарных папярэднікаў, часоў XI дынастыі. Герой Сінухет пры адной толькі вестцы пра смерць фараона Аменемхета I так быў напалоханы магчымай грамадзянскай вайной, што хацеў бегчы за мяжу і жыць сярод бедуінаў.