Антон Лукашын (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», з 2012 года пачаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе на наступны год замацаваўся ў складзе. У другой палове 2014 года стаў прыцягваца да асноўнай каманды гродзенцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 лістапада 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

У 2015 годзе выступаў за дубль «Нёмана», забіў за сезон 11 галоў. У красавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сезона. У красавіку 2017 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон.

У лютым 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне 2018. У студзені 2019 года, вярнуўшыся з арэнды ў Гродна, пачаў падрыхтоўку да новага сезона з «Нёманам». У пачатковую заяўку каманды на сезон не трапіў, аднак 1 чэрвеня 2019 года згуляў за дубль «Нёмана» ў матчы супраць мазырскай «Славіі», пазней рэгулярна прыцягваўся да гульняў дубля.

У ліпені 2019 года на правах арэнды перайшоў у «Ліду», дзе часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2020 года трэніраваўся з дублем «Нёмана», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». Аднак, у красавіку з-за фінансавых пытанняў пакінуў каманду і стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка», якому дапамог перамагчы ў Першай лізе. У снежні 2020 года пакінуў рэчыцкі клуб.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Нёман 8 0 2013 дубль Нёман 21 4 2014 Д1 Нёман 3 0 2015 дубль Нёман 19 11 2016 Д2 Ліда 26 4 2017 Д2 Ліда 30 1 2018 Д2 Граніт 28 8 2019 (1) дубль Нёман 7 2 2019 (2) Д2 Ліда 9 0 2020 Д2 Спадарожнік 20 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца