Куло́й () — рака ў Архангельскай вобласці Расіі (басейн Белага мора). У верхнім сячэнні мае назву Сотка.
Даўжыня ракі 235Река Кулой // Государственный водный реестр РФ км, ад вытоку ракі Сотка — 350 км. Плошча вадазбору 19 000 км². Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні (каля вёскі КулойФролова Н. Л., Демиденко Н. А. Кулой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») складае 34 м³/с. Рака пад назвай Сотка бярэ пачатак на Беламорска-Кулойскім плато. Упадае ў Мязенскую губу Белага мора, утвараючы эстуарый. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў кастрычніку — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі. Суднаходная на адлегласці 208 км (ад вёскі Кулагоры да сяла Даўгашчэлле). У верхнім цячэнні (рака Сотка) злучаецца каналам даўжынёй 6 км з ракой Пінега.
Прытокі Кулоя і Соткі: Качэва, Кёлда, Тойма, Ежуга, Лака, Со́яна, Чырка, Гразноўка, Вялікая Рэчка і інш.
Літаратура
Спасылкі Река Кулой // Государственный водный реестр РФ Река Сотка // Государственный водный реестр РФ Фролова Н. Л., Демиденко Н. А. Кулой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Kuloy At Kuloy // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Белае мора