Viva Braslav Open Air — штогадовы фестываль музыкі, які праводзіцца ў другую палову лета ў горадзе Браслаў, Віцебская вобласць, Беларусь. З’яўляецца адным з найбуйнейшых музычных фестываляў у Беларусі.
Гісторыя Viva Braslav Open Air заснаваны ў 2013 годзе Алегам і Яўгенам Лабуцямі. Першыя 2 фестывалі, якія праходзілі ў 2013 і 2014 годзе, праходзілі на гарадскім стадыёне. Арганізатары планавалі правесці фестываль на пляжы, але для гэтага, на час правядзення фестывалю, трэба было перакрываць дарогу рэспубліканскага значэння. З гэтай ініцыятывай браты звярталіся ў выканкам, дзе хлопцам выразна тлумачылі: «Хлопцы, там дарога рэспубліканскага значэння. Вы ж разумееце, што перакрыць яе не так і проста».https://people.onliner.by/2017/07/23/viva-braslav-2017У 2015 годзе фестывалю споўнілася 3 гады і ён пераехаў на цэнтральны пляж горада Браслава, бераг возера Дрывяты. У 2015 годзе фестываль наведала каля 9000 чалавек. Для параўнання, насельніцтва горада складае 9,500 чалавек.
З 2016 года на фестывалі з’явілася другая сцэна — Aqua stage. На ёй выступалі беларускія дыджэі, якія падаюць надзеі. Наведвальнікі фестывалю маглі прагуляцца па горадзе і наведаць кірмаш і майстар-класы, сабраць каманду і пазмагацца ў пляжны валейбол або футбол, наведаць «Чэшскі Месяц-парк», а таксама Фестываль фарбаў Color Fest.
Асаблівасці фестывалю За апошнія фестывалі выстаялася сістэма катэгорый квіткоў. У продажы звычайна 5 катэгорый білетаў:
Білет «Стандарт» (2 дні); Білет «VIP» (2 дні); Білет «Кемпінг» (4 дні); Білет «Кемпінг камфорт» (4 дні); Білет «Аўтобусны тур» (3 дні).
Квіткі без камісіі лепш за ўсё купляць на афіцыйным сайце фестывалю.
Лайн-ап і наведвальнасць +ГодДатаМесцаНаведвальнасцьЛайн-ап (Main Stage)20135-6 ліпеняБраслаў, Беларуськаля 2000 тысячРок: Leisver EDM: дыджэі «Аплюс радыё»201426-27 ліпеняБраслаў, Беларуськаля 5000 тысячРок: Без Билета. EDM: дыджэі «Аплюс радыё»201525 ліпеняБраслаў, Беларуськаля 9000 тысячПоп: Девайсы, кавер-бэнд «Symphorine», кавер-бэнд "DO"ZARI BAND. Рок: Бумбокс.
EDM: Mark Sixma, Аляксандр Папоў,Sasha Plus, Alexander Spark, D-Prog, Irex.201630-31 ліпеняБраслаў, Беларуськаля 13.000 тысячПоп: МОТ. Рок: Нагу звяло, SUN ROAD-21, Leisver, EMBAND, 5RIOS.
EDM: Julian Calor, Sick Individuals, Matisse & Sadko, Arston, Magic Sound, Innocent sun x Swooqy, Gleb Glebov.201721-22 ліпеняБраслаў, Беларуськаля 21.000 тысячыПоп: L’ONE, Макс Барскіх, Iowa. Техна: Intelligency.
Рок: Без білета, кактэйль Шаляпіна, Чайка.
EDM: Swanky Tunes, Zonderling, Vicetone, Feel, Omnia, Mikis.2018https://people.onliner.by/2018/08/04/viva-braslav-20183-4 жніўняБраслаў, Беларуськаля 23.000 тысячПоп: Іван Дорн, Alekseev, , Intelligency, , Арцём Півавараў. Хіп-поп: Мальбэк і Сюзана, Скруджы.
Рок: Сяргей Бабунец (Ex.), NUTEKI, Nizkiz.
EDM: Jay Hardway, Dannic, Stadiumx, CMC$, Kill the Buzz, Arston, Police in Paris.201926-27 ліпеняБраслаў, Беларуськаля 26.000 тысячПоп: T-Fest Хіп-поп: Ціма Беларускіх, Scriptonite.
Рок: Postoyanno, Ляпіс-98, Мутнаевока,
EDM: W&W, Do it Big, Going Deeper, Vigel, Asketa&Natan Chaim, Police in Paris.202024-25 ліпеняБраслаў, БеларусьАдменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавірусаАдменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавіруса з захаваннем лайн-апа202123-24 ліпеняБраслаў, Беларуськаля 30.000 тысячПоп: MATRANG, Zivert, MONATIK, NEM!GA. Хіп-поп: ЛСП
Рок: Максім Свабода.
EDM: Dyro, Julian Jordan, Apashe, Bassjackers.202229-30 ліпеняБраслаў, Беларусьбольш за 30.000 тысячПоп: GAYAZOV$ BROTHER$, Мари Краймбрери, Jony, Dabro, Антон Токарев, Асия. Рок: TEMRA
Рэп: FREDDY RED.
EDM: Swanky Tunes & Rompasso, Mari Ferrari, Shapov, MARNIK.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Telegram-канал Viva Braslav
Катэгорыя:Музычныя фестывалі Беларусі Катэгорыя:Культура Браслаўскага раёна