SunDay — міжнародны аўтамабільны фестываль Беларусі, які праводзіцца з 2010 года на беразе штучнага возера Юбілейнага каля Гродна.
Гісторыя 21 ліпеня 2018 года прайшоў IX Міжнародны аўтафестываль SunDay-2018, які злучыў 300 рэдкіх аўтамабіляў з сямі краін, вячэрні рок-канцэрт у фармаце Open-air (кавер-бэнд Nikamuza) і танцавальную начную частку (DJ Глеб Глебаў). Былі арганізаваны разнастайныя шоў (эратычная мыйка аўтамабіляў, Міс SunDay, BigBoss, #ЕдуНаSunDay), гульні, вялікая зона харчавання, спартыўны гарадок, кемпінг з аховай. Запрошаны аўтаклубы з усёй Беларусі і замежжа, якія былі размешчаны ў «намётавым мястэчку», гатэлях Гродна.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Фестывалі Беларусі