«Студэнцкія весткі» — першае беларускае эміграцыйнае студэнцкае выданне пасля Другой сусветнай вайны.

Выдавалася Беларускім студэнцкім згуртаваннем у Мюнхене.

Пабачыла свет 2 нумары. Першы нумар выдадзены 26 кастрычніка 1945 у Мюнхене. Другі нумар выйшаў у снежні 1945.

Часопіс заклікаў сваіх сяброў да навукі і працы ды інфармаваў аб наяўных у той час магчымасцях студый.

Праз год Беларускае студэнцкае згуртаванне перайменавала свой часопіс у «Крывіцкі светач».

Катэгорыя:Газеты Германіі на беларускай мове Катэгорыя:Мюнхен Катэгорыя:1945 год у Германіі Катэгорыя:Перыядычныя выданні беларускай дыяспары