Сірэ́т, Серэт (, ) — рака на ўсходзе Румыніі, левы прыток Дуная.

Пачатак бярэ ў Букавінскіх Карпатах, далей цячэ па Малдаўскім ўзвышшы. Даўжыня — 740 км. Вадазборны басейн ракі — 43 960 км². У горнай частцы цячэ па тэрыторыі Украіны (115 км), далей — Румыніі. Сярэдні расход вады 185 м³/с.

Прытокі: Сучава, Малы Сірэт — галоўны прыток на тэрыторыі Украіны, Путна. Жыўленне — снегавое і дажджавое. Ледастаў — са снежня па сакавік. Увесну выходзіць з берагоў, летам — дажджавыя паводкі. Ёсць суднаходны ўчастак. У даліне ракі горад Бакэў.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Дуная Катэгорыя:Рэкі Румыніі Катэгорыя:Рэкі Чарнавіцкай вобласці