Ко́лва () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, правы прыток ракі Вішэра (басейн Камы).

Даўжыня ракі 460 км. Плошча вадазбору 13 500 км². Сярэдні расход вады 163 м³/с (160 м³/с, аб’ём сцёку 5,05 км³/год, каля сяла КамгортАлексеевский Н. И., Антонова М. М. Колва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца на Паўночным Урале, на паўднёва-ўсходнім схіле гары Колвінскі Камень. Працякае пераважна ў межах заходніх схілаў Паўночнага Урала. Упадае ў Вішэру за 34Река Колва // Государственный водный реестр РФ км ад яе вусця. У верхнім цячэнні рэчышча Колвы камяністае. Ніжэй сяла Камгорт рака набывае раўнінны характар, шырыня рэчышча дасягае 75 м. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае рака ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 234 км ад вусця.

Прытокі Колвы: Сур’я, Кысур’я, Ямжач, Чышчэва, Вялікі Сусай, Кумай, Нер’я, Нюзім, Аныль, Тулпан, Айя, Чумук, Вялікі Чулан (Гулан), Бярозавая, Вішэрка, Сепія, Ухтым (Ухтыма), Віжаіха, Бубыл, Нізьва, Мудыль, Кемзелка і інш.

Каля ракі знаходзіцца горад Чэрдынь.

Літаратура

Спасылкі Река Колва // Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Антонова М. М. Колва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Kolva At Kolva // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Пермскага края Катэгорыя:Басейн Камы