DKW NZ 350 — матацыкл кампаніі DKW.
Апісанне У пачатку 1938 года DKW прадставіла новае пакаленне матацыклаў серыі NZ, якая першапачаткова складалася з дзвюх мадэляў: NZ 250 (247 куб. см., 9 к.с.) і NZ 350 (346 куб. см., 11,5 к.с.)DKW NZ 350, 1939 // audi.com . У 1939-м серыя NZ была пашырана 500 кубовым матацыклам (489 куб. см., 18,5 к.с.).
Рухавік — двухтактавы, аб’ёмам 346 см³, атрымаў ланцуговую маторную перадачу пад алюмініевай крышкай картара. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, у дадатак да ручнога з'явіўся нажны механізм пераключэння перадач. Гэта быў першы DKW з хоць і дубляваным, але нажным пераключэннем перадач.
Рама — складанага сячэння з штампаванай сталі. Да рамы мацаваліся дзве заднія траверсы. Пярэдні відэлец — паралелаграмнага тыпу. Цэнтральны пераключальнік электраабсталявання вынесены на бензабак.
thumb|left|DKW NZ 350/1 з калыскай У 1943 годзе матацыкл атрымаў ваенную мадыфікацыю DKW NZ 350/1, якая мела некаторыя адрозненні ад цывільнай: адмысловыя кранштэйны на баку для мацавання процігазнай скрынкі, кофры-скрыні па баках задняга кола, паветраны фільтр інерцыйнага тыпу, менш глыбокае пярэдняе крыло. У апошнія гады выпуску рухавік атрымаў чыгунны картэр у мэтах эканоміі алюмінія.
DKW NZ 350 выпускаўся да канца Другой сусветнай вайны. Было выпушчана 57000 матацыклаў: 45300 адзінак DKW NZ350, і 12000 яго ваеннай мадыфікацыі DKW NZ 350/1.
Іж-350
У 1945 годзе выпуск матацыкла пад назвай Іж-350 быў пачаты ў СССР па тэхналагічнай дакументацыі і абсталяванні, атрыманым па рэпарацыях.
Літаратура
Гл. таксама
Іж-350
NZ 350 Катэгорыя:Матацыклы Германіі