Гле́йнік (Rhantus) — род жукоў падсямейства Colymbetinae сямейства . Галарктычны род, налічваючы 82 (каля 100Ильник — род Rhantus // Экологический центр «Экосистема»™) відаў.
Апісанне Цела жукоў авальнае, пукатае зверху, даўжынёй 8,5—16Genus Rhantus // BugGuide.Net (10—11) мм. Колер іржава-жоўты, з мноствам дробных чорных кропак. Заднія ногі доўгія, пляскатыя, пярэднія і сярэднія — карацейшыя. Лётныя крылы добра развітыя, празрыстыя або дымчатага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія Глейнікі распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у тым ліку ў арктычнай зоне. Жывуць у мелкаводных непраточных вадаёмах, лужынах. Зімуюць у дарослым стане. Драпежнікі. Кормяцца воднымі і трапіўшымі ў ваду наземнымі беспазваночнымі і іх рэшткамі. Лічынкі глейнікаў кормяцца выключна жывымі беспазваночнымі.
Некаторыя віды
Літаратура — С. 77.
Спасылкі Ильник — род Rhantus // Экологический центр «Экосистема»™ Rhantus Dejean, 1833 // BioLib Genus Rhantus // BugGuide.Net Taxonomic revision of Madagascan Rhantus (Coleoptera, Dytiscidae, Colymbetinae) with an emphasis on Manjakatompo as a conservation priority // ZooKeys Фауна временных водоёмов Беларуси / Л. Л. Нагорская [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Науч.-практ. центр по биоресурсам. — Минск: Беларус. навука, 2009—182 с. — ISBN 978-985-08-1109-7.
Катэгорыя:Плывунцы Катэгорыя:Фаўна Еўразіі Катэгорыя:Фаўна Паўночнай Амерыкі