«Lady Pank» — польскі рок-гурт, створаны ў 1981 годзе ва Уроцлаве і . Адзін з самых папулярных гуртоў у гісторыі польскага року.

Калектыў выпусціў больш за 20 альбомаў і дзясяткі сінглаў, у прыватнасці, «», «Wciąż bardziej obcy», «Kryzysowa narzeczona». Назва гурта паходзіць ад назвы першага запісу «Mała Lady Punk» (з некалькі змененым напісаннем). Першы афіцыйны канцэрт пад шыльдай «Lady Pank» гурт гуляў у чатырохасобавым складзе (Ян Барысевіч — вакал, гітара; Эдмунд Стасяк — гітара; Павал «Галка» Мельчарэк — бас-гітара; Анджэй Поляк — барабаны) 14 жніўня 1982 года з нагоды адкрыцця студэнцкага клуба «Park».

Музыканты Склад групы некалькі разоў змяняўся. Заўсёды, аднак, у камандзе выступалі Ян Барысевіч і Януш Панасевіч (з восені 1982 года, пасля завяршэння абавязковай ваеннай службы). У перыяд найбольшай папулярнасці ў камандзе выступалі таксама Павел Мсціслаўскі (бас-гітара), Эдмунд Стасяк (рытм-гітара) і Яраслаў Шлягоўскі (барабаны). У гэтым складзе каманда дамаглася найбольшых поспехаў.

Цяперашні склад Ян Барысевіч — сола-гітара, вакал Януш Панасевіч — вакал Куба Яблонскі — барабаны Кшыштаф Келішкевіч — бас-гітара

Дапаможны склад Міхаіл Сітарск — электрагітара, пастаянны «sideman» Войтэк Ольшак — клавішныя (часова) Марцін Навакоўскі — саксафон (часова)

Гісторыя Гурт «Lady Pank» быў заснаваны ў канцы 1981 года, неўзабаве пасля сыходу з гурта «Budka Suflera» гітарыста і кампазітара Яна Барысевіча і аўтара тэкстаў Анджэя Магільніцкага.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

1983 – Lady Pank 1984 – Ohyda 1985 – Drop Everything 1986 – LP3 – Nigdy nie za wiele rockendrola! 1988 – Tacy sami 1990 – Zawsze tam, gdzie Ty 1994 – NANA 1996 – Międzyzdroje 1996 – Zimowe graffiti 1998 – Łowcy głów 2000 – Nasza reputacja 2004 – Teraz 2007 – Strach się bać 2011 – Maraton 2016 – Miłość i władza 2017 – Zimowe graffiti 2 2018 – LP1 2021 – LP40 2025 – 45

Саўндтрэкі

1986 – O dwóch takich co ukradli księżyc 1988 – O dwóch takich co ukradli księżyc cz. 2

Канцэртныя альбомы

1995 – Mała wojna – akustycznie 1999 – Koncertowa 2012 – Symfonicznie 2015 – Akustycznie 2022 – MTV Unplugged

Заўвагі

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт гурта Lady Pank y Архіве Польскага Року

Катэгорыя:Рок-гурты Польшчы Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1981 годзе