Канхвама́н — заліў Жоўтага мора Ціхага акіяна каля заходняга ўзбярэжжа Карэйскага паўвострава (Паўднёвая Карэя).
Даўжыня заліва 85 км. Шырыня да 122 км. Глыбіні да 54 м. Прылівы паўсутачныя, вышынёй да 10 м. У заліве вялікая колькасць астравоў і скал. Упадае рака Ханган.
На ўзбярэжжы заліва знаходзіцца горад і порт Інчхон.
Літаратура
Спасылкі Канхваман // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Жоўтае мора Катэгорыя:Паўднёвая Карэя