Ці́хан Я́каўлевіч Кісялё́ў (, в. Агародня Дабрушанскай воласці, Гомельскі паветКиселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС… — , ) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.Киселёв Тихон // История Беларуси: …

Біяграфія Беларус. З 1936 г. знаходзіўся на выкладчыцкай працы, працаваў дырэктарам школы. Член УКП(б) з 1940 года. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1941). Падчас 2-й сусветнай вайны, з 1944 года на партыйнай рабоце ў Сталінградскай вобласці. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1946). У 1948—1952 гг. на працы ў апараце ЦК КП(б)Б, з 1952 года — першы сакратар Брэсцкага абкама, з 1955 — сакратар, другі сакратар ЦК КПБ. У 1959—1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1978—1980, пасля адстаўкі К. Мазурава, намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 21 кастрычніка 1980 года. З 1980 года, пасля смерці П. Машэрава, першы сакратар ЦК КПБ.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IV—X скліканняў. Член ЦК КПСС у 1961—1983 гадах.

Сям’я Жонка Ніна Фёдараўна Лапіцкая, дачкі Людміла і Ангеліна, унукі Ірына і Ціхан.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1977) Пяць ордэнаў Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны»

Памяць Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Гомелі. У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. У. Лятун).

Літаратура Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС. 1990. № 7; Киселев Тихон // История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3

Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Другія сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Добрушскім раёне