15 cm L/40 Feldkanone i.R.  (15 cm Feldkanone L/40 in Räderlafette) — нямецкая цяжкая палявая гармата. Стаяла на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Першапачаткова распрацавана як марская гармата, адаптавана пад патрэбы сухапутных войскаў. Гісторыя У 1915 годзе ў немцаў не хапала далёкабойнай артылерыі, з прычыны чаго ім давялося здымаць карабельныя гарматы і спецыяльна абсталяваць іх для сухапутных войскаў. Так, нямецкая гармата SK L/40, стаялае на шэрагу (існавалі варыянты L/40 і L/45), была адаптавана пад патрэбы сухапутнаму войску і атрымала індэкс 15 cm FK i.R..

Для пераабсталявання давялося стварыць спецыяльны лафет масай 7450 кг. Гармату для перавозкі разбіралі на тры часткі: ствол, лафет і гарматную платформу. Перавозілі яго на грузавіках ці чыгуначных саставах, а ўсталёўвалі з дапамогай крана. Для стральбы папярэдне засынаўся порах, а потым устаўляўся снарад.

Літаратура

Hogg, Ian. Twentieth-Century Artillery. New York: Barnes & Noble Books, 2000 Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001

Спасылкі

15 cm FK L/40 i.R.L. on Landships

Катэгорыя:Артылерыя калібра 150 мм Катэгорыя:Артылерыя Германіі ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Палявыя гарматы