Алег Вітальевіч Кабяк (нар. 21 чэрвеня 1973, Мінск) — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне эканамічнай сацыялогіі і сацыялагічнага мадэліравання. Аўтар навуковых публікацый па тэматыцы эканамічных паводзін асобных і калектыўных гаспадарчых суб’ектаў. Доктар сацыялагічных навук (2016), прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся 21 чэрвеня 1973 года ў Мінску ў сям’і настаўнікаў. У 1990 годзе скончыў СШ № 1 г. Мінска з залатым медалём. У 1995 годзе скончыў філасофска-эканамічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія» (атрымаў дыплом з адзнакай). У 1998 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 22.00.03 — «Эканамічная сацыялогія». У 2001 годзе атрымаў атэстат дацэнта па спецыяльнасці «Сацыялогія».
З 1998 па 2005 гады працаваў у Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1999 годзе выконваў абавязкі вучонага сакратара гэтага інстытута. У 2006 годзе быў загадчыкам сектара грамадска-функцыянальных інавацый у Інстытуце эканомікі НАН Беларусі. З лістапада 2006 па кастрычнік 2011 года — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З лістапада 2011 г. па красавік 2013 года — дырэктар гэтага інстытута. З лістапада 2013 года навучаецца ў дактарантуры на кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З верасня 2016 года працаваў прафесарам кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Па стане на 2026 — загадчык аддзела эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
Выкладчыцкай дзейнасцю займаецца з 1995 года. Працаваў у якасці дацэнта і прафесара ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі, Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва, Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва, Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў.
Уваходзіў у склад Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, якая прымае выпускныя экзамены па спецыяльнасці «Сацыялогія» (у якасці старшыні камісіі) і «Эканоміка прадпрыемства» (у якасці члена камісіі) у Міжнародным гуманітарна-эканамічным інстытуце.
Узнагароды Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод таленавітых маладых навукоўцаў — кандыдатаў навук ва ўзросце да 35 гадоў (2001 г.); Падзяка Рэктара БДУ (2016 г.); Дыплом БДУ — Трэцяя прэмія ў намінацыі «Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі» (2017 г.); Лаўрэат Прэміі БДУ імя У. І. Пічэты ў намінацыі «Навука» (2017); Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод таленавітых маладых навукоўцаў — дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў (2018 год).
Навуковыя працы Апублікавана больш за 100 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі і больш за 20 артыкулаў. Аўтар і суаўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў па эканамічнай сацыялогіі для студэнтаў ВНУ з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія Кобяк О. В., Андрос И. А. Освоение новых технологий как предпосылка повышения уровня профессиональной конкурентоспособности и улучшения качества жизни горожан // Цивилизационные сдвиги в развитии современного города: сборник научных трудов / ФГБОУ ВО «ИГУ»; [науч. ред.: Т. И. Грабельных]. — Иркутск: Издательство ИГУ, 2021. — С. 120—126. Социологическое моделирование экономического поведения социальных субъектов // Социологический альманах. — 2019. — Выпуск 10. — С. 172—182. Экономическое поведение: принципы и методы социологического моделирования / О. В. Кобяк. — Минск: РИВШ, 2015. — 240 с. Метод динамического моделирования в социологическом исследовании межнациональных отношений / О. В. Кобяк // Социология. — 2015. — № 1. — С. 124—133. Социологическое исследование деловой активности минчан методом координатного моделирования / О. В. Кобяк // Труд. Профсоюзы. Общество. — 2015. — № 3. — 98-102. Метод квазипанельного социологического моделирования в исследовании репродуктивных установок населения / О. В. Кобяк // Социология. — 2014. — № 3. — С. 91-101. Экономический человек: закономерности формирования мышления и механизмы управления поведением. — Мн., 2006. Нерегистрируемая безработица в Беларуси // Социологические исследования. — 2003. — № 7 (в соавт. с Г. Н. Соколовой). Экономическое поведение респондентов в контексте их оценок материального положения своих семей и социально-экономической ситуации в Республике Беларусь // Гуманитарно-экономический вестник. — 2003. — № 1. Особенности механизма инновационного процесса как проявление доминант культуры хозяйствования предприятия // Социология. — 2002. — № 1. Экономико-социологический словарь. — Мн., 2002 (в соавт.). Экономическая социология. Учебное пособие. — Мн., 2002. Экономическое поведение хозяйствующего субъекта: социологический анализ. — Мн., 2002. Культура хозяйствования предприятий: социологический анализ // Социологические исследования. — 2001. — № 9. Экономическая социология: Практикум. — Мн., 2000; 2001; 2002 (в соавт.). Экономическая социология: Вопросы и ответы. — Мн., 1999; 2000; 2001 (в соавт.). Экономическое поведение предприятия и форма собственности: социологический анализ // Белорусский экономический журнал. — 1998. — № 4. Повышение эффективности взаимодействия службы занятости с промышленным предприятием. — Мн., 1997 (в соавт.). Потребность в кадрах негосударственных предприятий: профессионально-квалификационная структура. — Мн., 1996 (в соавт.).
Спасылкі Кобяк, Олег Витальевич // Постаці беларускай сацыялогіі «Учёные-экономисты» // Белорусский экономический портал Кабяк Алег Вітальевіч //Эканамічная бібліятэка Сводный электронный каталог библиотек Беларуси Кабяк, Алег Вітальевіч Профіль на сайце Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі
Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі