Э́дмунд Ге́нры Хі́нмен А́ленбі, 1-ы віко́нт А́ленбі (; ) — англійскі фельдмаршал.

Удзельнічаў у Англа-бурскай і Першай сусветнай войнах, праславіўся ў бітве пры Мэгіда, якая лічыцца апошняй класічнай бітвай з ужываннем кавалерыі.

Біяграфія Аленбі нарадзіўся ў 1861 годзе ў Англіі. Скончыў каралеўскую ваенную акадэмію ў Сэндхерсце. Пасля заканчэння вучобы трапіў у 6-ы драгунскі батальён ().

Англа-бурская вайна Аленбі быў накіраваны на праходжанне службы ў Афрыку, спачатку ў раён сучаснай Батсваны, потым — у «Зулуленд». У 1890 годзе вярнуўся ў Англію разам з часцю. У 1897 годзе атрымаў званне маёра.

У 1898 годзе Аленбі перайшоў у Трэцюю кавалерыйскую брыгаду, раскварцірованую ў Ірландыі; і ў 1899 годзе зноў адправіўся ў Афрыку, дзе пачалася Другая Англа-бурская вайна. Скончыўшы вайну ў чыне палкоўніка, Аленбі вярнуўся ў Англію ў 1902 годзе і прыняў камандаванне адборнымі кавалерыйскімі часцямі (). У 1905-1910 гадах Аленбі камандаваў 4-й кавалерыйскай брыгадай. Пасля гэтага, улічваючы яго вялікі вопыт у кавалерыі, Аленбі прызначылі інспектарам кавалерыі.

Першая сусветная вайна Спачатку Аленбі быў адпраўлены на Заходні фронт, быў прызначаны камандуючым кавалерыйскай дывізіі і вызначыўся ў бітве пры Монсе, прыкрываючы англійскае адступленне. У 1915 годзе Аленбі камандаваў пятым корпусам у другой Іпрскай бітве. У кастрычніку таго ж года быў прызначаны камандуючым Трэцяй англійскай арміяй, але зняты пасля таго, як у бітве пры Арасе не выкарыстаў прарыў для прасоўвання.

У 1917 годзе Аленбі змяніў сэра Арчыбальда Мюрэя на пасадзе камандуючага Егіпецкім экспедыцыйным корпусам. Адразу пасля прыбыцця ён даведаўся, што яго адзіны сын загінуў на Заходнім фронце. Аленбі перанёс штаб з Каіра ў прыфрантавы Рафах, рэарганізаваў свае сілы і ўвёў у войсках строгую дысцыпліну. Акрамя таго, Аленбі наладзіў сталае фінансаванне Лоўрэнса Аравійскага.

Прааналізаваўшы прычыны няўдач свайго папярэдніка, Аленбі змог захапіць Газу, накіраваўшы войскі не ў лабавую атаку, а ў абыход, захапіўшы спачатку Беэр-Шэву (акрамя таго, Аленбі распачаў намаганні па дэзынфармацыі праціўніка). Гэта дазволіла англічанам перайсці ў наступ на палестынскім фронце, і 9 снежня яны ўзялі Іерусалім. Аленбі са сваімі афіцэрамі ўвайшоў у горад пешшу, а не верхам, аддаючы даніну значэнню святога горада.

Атакі немцаў на Заходнім фронце не дазвалялі англічанам перакідваць на блізкі ўсход падмацаванні, і пасля няўдалых спроб захопу Амана ў сакавіку і красавіку 1918 года Аленбі спыніў наступ. Прыбыццё новых войск з калоній (Аўстраліі, Новай Зеландыі, Індыі, Паўднёвай Афрыкі; гэтыя часці былі перакінутыя з Месапатаміі і з Заходняга фронту) дазволіла яму аднавіць аперацыю. Пасля многіх падманных манеўраў і сімуляцыі дзейнасці ў даліне Іардана, а таксама нападаў атрадаў Лоўрэнса Аравійскага на аб’екты ў турэцкім тыле, Аленбі накіраваў асноўны ўдар уздоўж узбярэжжа. Менш чым за суткі англійскія войскі дасягнулі Назарэта, Мэгіды і Джэніна; а ў наступныя дні былі захопленыя Хайфа і Аман. На працягу некалькіх дзён англійская кавалерыя, карыстаючыся падтрымкай англійскай авіяцыі (якая валодала абсалютнай перавагай), зайшла ў тыл туркам і перакрыла ім шлях да адступлення. Прарваў апошнюю лінію абароны турак, англічане 27 верасня занялі Дар’а, 1 кастрычніка — Дамаск, 8 кастрычніка — Бейрут, а 26 кастрычніка — Халеб. 30 кастрычніка Турцыя капітулявала.

Пасляваенны перыяд У 1919 годзе Аленбі атрымаў званне фельдмаршала і тытул віконта Мэгіда і Фелікстоў. Ён заставаўся на Блізкім Усходзе да 1925 года ў якасці Вярхоўнага камісара () Егіпта і Судана, да атрымання імі незалежнасці. Аленбі сышоў у адстаўку ў 1925 годзе. З 1926 года — рэктар Эдынбургскага ўніверсітэта. Памёр 14 мая 1936 года ў Лондане ад разрыву анеўрызмы сасудаў галаўнога мозгу.

Ушанаванне памяці Імя Аленбі носяць назвы вуліц у многіх гарадах Ізраіля і ў Бейруце, напрыклад, у Тэль-Авіве вуліца Аленбі з’яўляецца адной з цэнтральных гандлёвых вуліц; яго імем названы і адзін з мастоў цераз Іардан. Ролю генерала Аленбі ў эпічнай стужцы «Лоўрэнс Аравійскі» выканаў Джэк Хокінс.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія — peoples.ru Біяграфія — у Біяграфіі знакамітых людзей Біяграфія — 100 вялікіх военачальнікаў

Катэгорыя:Брытанскі мандат у Палесціне Катэгорыя:Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве Катэгорыя:Фельдмаршалы Вялікабрытаніі