Фёдар Аляксеевіч Баталаў ( — ) — савецкі афіцэр, удзельнік трох войнаў, Герой Савецкага Саюза (). У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір стралковага батальёна 437-га стралковага палка 154-й стралковай дывізіі 21-й арміі Заходняга фронту, капітанШ. З. Ракипов. Память о комбате (пер. с татарского М. Зарипова) // Хранить вечно. Казань, Татарское кни. изд-во, 1980. стр. 43-67..

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Казані, цяпер сталіцы Рэспублікі Татарстан, у сям’і рабочага. Рускі. Скончыў пачатковую школу. Працаваў у Казані.

У Чырвонай арміі з 1918 года.

Удзельнік грамадзянскай вайны.

Член ВКП(б) з 1927 года. У 1929 годзе скончыў ваенную школу ў Казані, а ў 1939 годзе — курсы «Стрэл».

Удзельнік фінскай вайны, узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года.

Батальён 437-га стралковага палка (154-я стралковая дывізія, 21-я армія, Заходні фронт) пад камандаваннем капітана Фёдара Баталава 14-18 ліпеня 1941 года падчас баёў у раёне гарадоў Жлобіна і Рагачова Гомельскай вобласці Беларусі, у ходзе якіх па чарзе акружыў і заняў вёскі Прыдарожнае, Заграддзе і Заводнае, адбіў контратаку праціўніка і заняў дэпо станцыі Жлобін.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 жніўня 1941 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства капітану Фёдару Аляксеевічу Баталаву нададзена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 9 августа 1941 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1941. — 17 августа (№ 36 (151)). — С. 1.. Атрымаць узнагароды не паспеў.

17 жніўня 1941 года капітан Ф. А. Баталаў загінуў у баі ў раёне вёскі Скепня Гомельскай вобласці. Пахаваны на месцы гібелі.

Дакладнае месца пахаванне Баталава заставалася невядомым да восені 2025 года, калі на могілках у Старой Рудні знайшлі воінскае пахаванне 1941 года з надпісам «тут пахаваны невядомы салдат» і праз дзясяткі экспертыз ідэнтыфікавалі рэшткі героя. Нашчадкі Баталава вырашылі перапахаваць яго ў Жлобінскім раёне, падчас вызвалення якога ён загінуў.

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Медаль

Памяць

У горадзе Жлобіне імем Ф. А. Баталава названа вуліцаШ. З. Ракипов. Память о комбате (пер. с татарского М. Зарипова) // Хранить вечно. Казань, Татарское кни. изд-во, 1980. стр. 43-67., там жа ўсталяваны памятны знак. На будынку Жлобінскага райвыканкама устаноўлена мемарыяльная дошка. Вобраз капітана Баталава выведзены ў песні «Слухаюць атрады песню франтавую», створанай невядомымі аўтарамі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны: Але пакуль што куля міма праляцела, І пакуль што подступ да смерці аддалены, І пакуль у атаку капітан Баталаў На геройскі подзвіг падняў батальён. 25 красавіка 2026 года ў Старой Рудні Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў брацкую магілу пахаваны рэшткі Фёдара Баталава. На Алеі памяці вядомых аднавяскоўцаў у Старой Рудні ў гонар Фёдара Баталава пасадзілі дрэва. У гэты ж дзень адбыўся аўтапрабег у гонар Героя Савецкага Саюза.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі .

Катэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Жлобінскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны