Міндо́ра () — востраў у складзе групы астравоў Лусон Філіпінскага архіпелага (Філіпіны).

Знаходзіцца на поўдзень ад вострава Лусон і аддзелены ад яго пралівам Вердэ. Ад суседніх астравоў аддзелены пралівамі Таблас і Міндора. Плошча вострава складае 9800 (9735Mindoro // Encyclopaedia Britannica, 10571,8ISLANDS Web Site // United Nations Environment Programme (UNEP) ) км². Даўжыня берагавой лініі 618,8 км. Рэльеф пераважна горны, каля берагоў узгорыстыя раўніны. Вышыні да 2585 м (гара Алькон, 2582 мМиндоро // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.). Клімат субтрапічны, мусонны. Растуць вільготныя субтрапічныя лясы, уздоўж узбярэжжа месцамі мангры.

Адміністрацыйна востраў дзеліцца на Заходні Міндора і Усходні Міндора. Буйнейшыя гарады — Калапан, Мамбураа. Насельніцтва займаецца вырошчваннем какосавых пальмаў, рысу, цукровага трыснягу, рыбалоўствам. Развіты турызм.

На востраве знаходзіцца нацыянальны парк Маўнт-Ігліт — Бако (Mt. Iglit-Baco National Park // UNESCO World Heritage Centre).

Насельніцтва 1975 год — 571 тыс. чал. 2000 год — 1 062 068 чал. (разам з прылеглымі астравамі) 2010 год — 1 238 573 чал. (разам з прылеглымі астравамі)

Літаратура

Спасылкі Миндоро // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. ISLANDS Web Site // United Nations Environment Programme (UNEP) Philippines: Island of Mindoro // World Wildlife Fund Mindoro // Encyclopaedia Britannica Остров Миндоро, Филиппины // Филиппины.ru

Катэгорыя:Астравы Філіпінаў