Францыск Іванавіч Шустэр ( — ) — архітэктарШУСТЕР Франциск Іванович .

Біяграфія

Адукацыя

Пачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскай гімназіі. Пасля заканчэння атрымаў званне архітэктара 1-й ступені. Для далейшага ўдасканалення ў будаўнічай справе ў 1851 годзе паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. У 1852 і 1853 гадах быў адзначаны срэбнымі медалямі 1-й і 2-й ступеняў за праекты будынку вядомага жывапісца і гандлёвага будынку для дамскіх туалетаў. У 1855 годзе з дазвалення галоўнаўпраўляючага шляхоў зносін і публічных будынкаў сдаў выпускны экзамен разам з выхаванцамі практычнага класа Пецярбургскага будаўнічага вучылішча і атрымаў званне грамадзянскага інжынера і чын губернскага сакратара.

У Пскове

Прызначаны вытворцам работ заміж інжынера ў Пскоўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію. Акрамя тэхнічнай дзейнасці быў дырэктарам пскоўскага губернскага турэмнага камітэту і папячыцелем пскоўскіх арастанцкіх рот грамадзянскага ведамства (1860-61).

У Пецярбургу

У 1857 атрымаў званне акадэміка архітэктуры, у 1871 — інжынера-архітэктара.

Адначасова з гэтым Францыск Іванавіч далучыўся да Тэхніка-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў, з адкамандзіраваннем для заняццяў ў у Пецярбургу. Падчас службы там здымаў кватэру ў Доме П. С. Шчарбакова па вуліцы Чайкоўскага, 69Дом П. С. Щербакова — Доходный дом Н. И. Кошеверова .

У Мінску

У 1883 годзе назначаны губернскім архітэктарам у Мінск. Некаторыя крыніцыБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 падаюць, што Ф. Шустэр займаў пасаду губернскага інжынера, але губернскім інжынерам з 1871 і прынамсі да 1886 года быў Мікалай Ягоравіч ЧакмасаўТеперь я знаю, кто проектировал дом доктора О. Л. Лунца .

У Саратаве

У 1885—1890 гадах працаваў губернскім інжынерам у Саратаве. Стварыў некалькі новых праектаў і праектаў перабудоў гарадскіх будынкаў, таксама адзначыўся драўлянымі храмамі і пабудовамі сядзіб у Саратаўскай губерніРаботы архитектора Шустера Ф. И. в 1885—1890 гг. в Саратове . Быў таксама дырэктарам саратаўскага турэмнага камітэту, членам саратаўскіх дабрачынных таварыстваў — таварыства чырвонага і белага крыжа, таварыства выратавання.

У Харкаве

З 1890 года заняў пасаду губернскага інжынера ў Харкаве. Па яго праектах, вырашаных у стылявых формах неабарока і неарасійскага напрамку, у горадзе было выканана шмат пабудоў.

Быў дырэктарам Харкаўскага турэмнага камітэта, членам Харкаўскага аддзялення клапатлівага таварыства пра сляпых.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. Быў сапраўдным членам , членам , Таварыства інжынераў у Лондане і складаўся ў розных камітэтах і дабрачынных камітэтах у тых гарадах, дзе служыў. З 1907 года сапраўдны стацкі саветнікШустер Франциск Иванович . Памёр 1 сакавіка 1908 года.

Творчасць

У Санкт-Пецярбургу

прымаў удзел у збудаванні комплекса Варшаўскага вакзалуВаршавский вокзал : стварыў праекты жылога дома і рэмонтнага дэпо Мікалаеўскай чыгункі — 1870-яШустер Франциск Иванович (1832—1908) чыгуначны мост на праз р. У крыніцы памылкова падаецца назва ракі, гл. ШУСТЕР ФРАНЦИСК ИВАНОВИЧ (1832—1908) — 1871-82 перабудова даходнага дома па адрасе , 3 — 1873 праект даходнага дома па адрасе вул. , 6/, 5 — 1875Доходный дом (по Подольской ул.)

У Мінску

праект дома В. Л. Лунца па вуліцы  — 1884-85

У Саратаве

драўляны будынак цырка ў садзе Р. В. Очкіна праект мураванага Саратов  — канец 1880-х праект перабудовы гасцініцы «Расія» аднаўленне і пашырэнне згарэлага мукамольнага млына гандлёвага дома бр. Рэйнеке перабудова двухпавярховага мураванага дома ЗейфертДом Зейферт драўляныя бальнічныя баракі пры пабудова плывучай станцыі таварыства выратавання на водах «Порт-Пасьет»

У Саратаўскай губерні драўляная царква ў с. Дваранская Цярэшка драўляная царква ў в. Польная Рослаўка лютэранская царква ў с. мураваная капліца ў памяць святога каранавання Іх Імператарскай Вялікасці ў с.

У Самарскай губерні

асабняк ў с. Балакова

У Харкаве

перабудова былога для таннай сталовай Харкаўскага дабрачыннага таварыства (1890) перабудова дома для музычнага вучылішча (1891) царква і актавая зала ў (1891—1892) збудаванне вучылішча сляпых на вул. № 55 (1891 p., суаўтар ) у 1897—1900 гадах займаўся пабудовай Харкаўскай канторы Дзяржаўнага банка на (па праекце Р. Галянішчава)Архитекторы государственного банка: Из истории строительства зданий для главного банка империи Узначальваў распрацоўку генеральнага плана горада (1895—1897, сааўтары , Р. Стрыжэўскі, М. Шаўцоў, А. Кандратоўскі, М. Брантнер)

Узнагароды

Вялікі залаты медаль (1872).

Літаратура

Архитекторы-строители Санкт-Петербурга середины XIX — начала XX века. Под общ. ред. . — СПб. Пилигрим, 1996 Зодчі України кінця XVIII — початку XX століть: Біографічний довідник. — К.: НДІТІАМ, 1999. — 477 с

Спасылкі

ШУСТЕР Франциск Іванович Шустер Франциск Иванович (1832—1908)

Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Харкава Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Пскова Катэгорыя:Архітэктары Саратава Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Мінскія губернскія архітэктары Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя