Габрыэля Альбіна Гюнтэр, у шлюбе княгіня Габрыэля Пузына, Габрыэля Пузыня (; ) — польскамоўная паэтэса, пісьменніца і мемуарыстка з Віленскай губерні (Расійская імперыя).

Карысталася псеўданімам і крыптанімам «G.G.» (г.зн. «Габрыэля Гюнтэр»). Некаторыя даследчыкі атаясняюць Альбіну Габрыэлю Пузыну і Адэллю з УстроніБагдановіч І. Загадка….

Паходжанне і сям’я Габрыэля Альбіна Гюнтэр нарадзілася ў Вільні ў каталіцкай сям’і графа Адама Гюнтэра (1782—1854) (з Ігуменскага павета Мінскай губерні) і графіні Аляксандры Тызенгаўз (каля 1790—1843) (з Літоўска-Віленскай губерні). Род графаў Гюнтэраў паходзіў з Германіі (з палатыната Ніжняга Рэйна), прадстаўнік якога Зыгмунт Гюнтэр фон Гейдэльсхайм асеў у 1518 годзе ў ВКЛ і асіміляваўся ў мясцовым шляхецкім асяроддзіPuzynina, G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843. — Kraków, 1990. — С. 358., а ў XVIII ст. род ужо адносіўся да карэннай сярэднезаможнай шляхты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Прозвішча «Гюнтэр» (Günter) у польскай і рускай транскрыпцыі пісалася і чыталася як «Гінтэр» (Ginter/Гинтер).

Габрыэля была малодшай з трох дачок сваіх бацькоў.

У 1851 г. выйшла замуж за князя Тадэвуша Юзафавіча Пузыну, шлюб з якім быў бездзетным.

Выхаванне і адукацыя Да шлюбу жыла ў набытым яе бацькам маёнтку ДабраўляныЗнаходзіцца за 10 міль ад Вільні каля возера Свір; цяпер — Смаргонскі раён Рэспублікі Беларусь. Свянцянскага павета Літоўска-Віленскай губерні. У Дабраўлянах бывалі Ігнат Ходзька (пазней ён адрэдагаваў і давёў да друку першы паэтычны зборнік Габрыэлі Пузыны) і Антоні Эдвард Адынец (пазней літаратурны радца і сябра паэтэсы), Ян Дамель, Юліян Корсак, Ян Рустэм, Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская, Тамаш Зан.

Культурная дзейнасць

Трымала літаратурны салон у маёнтку мужа Гарадзілава (цяпер Маладзечанскі раён), збірала мастацкую калекцыю, бібліятэку. У 1850-я г. гасцямі літаратурнага салону Габрыэлі Пузыні былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын паэта Адама Міцкевіча)Puzynina // PSB….

Разам з мужам падарожнічала па Заходняй Еўропе — наведала Германію і Францыю, у Парыжы завязала цеснае знаёмства з вядомымі польскамоўнымі пісьменнікамі-эмігрантамі — Антоніям Гарэцкім і Багданам ЗалескімБурдзялёва І. Габрыэля Пузыня:….

Як паэтэса вядомая з 12-гадовага ўзросту. Пісала на польскай мове. Дэбютавала вершам у 1828 г. у варшаўскім часопісе «Motyl» пад крыптанімам «G. G.» Выдала некалькі зборнікаў лірычных і маралізатарскіх вершаў, пісала апавяданні, фельетоны, камедыі. У 1830−1840-х склалася як адмысловая паэтэса, у Вільні з друку выйшлі некалькі яе паэтычных зборнікаў: у 1843 г. «W imie Boże» («У імя Божае») і ў 1845 г. «Dalej w świat!» («Далей у свет!»). Другое выданне гэтых яе вершаў, дапоўненае новымі творамі, пад назвай «W imie Boże — Dalej w świat!» («У імя Божае — далей у свет!») выйшла ў Вільнюсе ў 1959 г. У 1857 годзе ў Вільне была выдадзена яе кніга «Małe a prawdziwe opowiadania» («Малыя ды праўдзівыя апавяданні»).

У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі і дакументаў напісала ўспаміны «Мая памяць», даведзеныя да 1867 г. Рукапіс, багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі, уяўляў панараму жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні, змяшчаў каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыццё края. У ім шмат звестак пра сем’і Сапегаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Тызенгаўзаў, Вайніловічаў, маёнтак Дабраўляны і Дабраўлянскую збраёўню, Паставы, Дзярэчын, Віленскі ўніверсітэт, франка-расійскую вайну 1812 г., Лістападаўскае паўстанне 1830—1831 гг. у літоўска-беларускіх землях. Рукапіс успамінаў загінуў у 1944 г. у Варшаве. Часткова выдадзены А. Чарткоўскім і Г. Масціцкім у 1928 г.

Паасобныя вершы Габрыэлі Пузыны перакладзены на беларускую мову Ірынай Багдановіч і іншымі.

Ірына Багдановіч таксама лічыць што Адэля з Устроні, аўтарка беларускамоўнай паэмы «Мачыха» (1850) — гэта псеўданім Габрыэлі Пузыны.

Крыніцы

Бібліяграфія Puzynina G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843. — Wilno, 1928. (репринт: Kraków : Krajowa Agencja Wydawnicza, 1990. — 400 s). Душа лістападу: вершы, пераклады / Багдановіч І.. — Мінск: Кнігазбор, 2012. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып.28) — ISBN 978-985-7007-81-3. Пузыня Г. Як бы я хацела жыць // Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57). Пузыня Г. Хросны бацька // Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57). Пузыня Г. Незабыўная драбніца // Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57). Пузыня Г. Помста Літвінкі. Прадмова і пераклад Ірыны Багдановіч // Маладосць (Мінск). — 2011, сакавік. — № 3 (688). Пузыня Г. Слоўцы люду. Прадмова і пераклад Ірыны Багдановіч // Маладосць (Мінск). — 2011, сакавік. — № 3 (688). Пузыня Габрыэля. У Вільні і літоўскіх дварах, успаміны 1815–1843 гадоў / Габрыэля Пузыня. Пераклад і каментары Леанід Лаўрэш, рэд. Станіслаў Суднік, стыль-рэд. Максім Клімковіч. — [б. м.] Издательские решения, 2026. — 284 с.

Літаратура Puzynina // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXIX. Zeszyt 122. Wrocław-Warszawa: Wyd-wo PAN, 1986. S. 503−505. Багдановіч І. Загадка Адэлі з Устроні // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Выпуск сёмы. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2006. —С. 53-63. — ISBN 985-6299-79-9. Багдановіч І. «Малыя ды праўдзівыя апавяданні» графіні Габрыелі// Наша вера (Мінск). — 2011. — № 3 (57). Бурдзялёва, І. Габрыэля Пузыня: святло шчасця // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта: Навуковы зборнік / Пад агульн. рэд. М. Хаўстовіча. Выпуск сёмы. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2006. — 204 с. ISBN 985-6299-79-9. С. 38-52. Пузына Альбіна Габрыеля //  — С. 5.

Спасылкі

Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільнюсе Габрыэля Альбіна Габрыэля Альбіна