Падводныя лодкі тыпу В — серыя з 11 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў 1904—1906 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас.

Адна з лодак была затоплена пры сутыкненні ў 1912 годзе, астатнія ўзялі ўдзел у Першай сусветнай вайне. Тры лодкі ажыццяўлялі абарону камунікацый забеспячэння брытанскіх экспедыцыйных сіл у Францыі у 1914 годзе, але неўзабаве былі пераведзены да абарончай і навучальнай службы. Калі пачалася вайна, шэсць падводных лодак тыпу B знаходзіліся ў Гібралтары, яны былі накіраваны ў раён Дарданэл для прадухілення прарыву нямецкага баявога крэйсера і лёгкага крэйсера ва Ўсходняе Міжземнамор’е. У снежні 1914 года B11 пракралася ў сам праліў Дарданэлы і патапіла турэцкі браняносец .

Прыбыццё больш сучасных падводных лодак для блакады Дарданэл зрабіла лодкі класа B залішнімі, і яны ў 1915 годзе былі выведзены на Мальту, апроч шэрага падлодак, якія былі пакінуты для дапамогі Італьянскаму флоту ў Адрыятыцы. Усе лодкі, якія перажылі вайну, былі прададзены на металалом у 1919—1921 гадах.

Літаратура

Спасылкі

Падводныя лодкі тыпу В на Battlecruisers.co.uk B Class

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне