Мост цераз Сож — аўтамабільны мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 13 ліпеня 2020 годаНовый мост и развитие региона: Лукашенко посещает Славгород .

Геаграфія Мост пабудаваны на пятым кіламетры дарогі , якая злучае Слаўгарад і Краснаполле.

Будаўніцтва Металічныя пралётныя збудаванні, даўжынёй 85 м, вышынёй больш за 15 м і масай 240 т кожная, прыбылі на баржах з Крычава па СожыВидеофакт: белорусы перевезли стационарный мост с одного места на другое . Раней гэтыя збудаванні былі часткай старога моста праз Сож у Крычаве, але пасля таго, як там збудавалі новы мост, за непатрэбнасцю іх пераразмеркавалі для новага будаўніцтваПервый 240-тонный пролет моста через Сож установили в Славгороде . Пралёты ставілі на пастаянныя апоры з дапамогай плывучых апор — гэта тэхналогія ўпершыню была выкарыстана ў Беларусі.

Планаваны кошт будаўніцтва — больш за 20 млн долараўНа новый мост через Сож в Славгородском районе потратят более $20 млн, строительство планируется завершить в 2019 году .

Значэнне Да будаўніцтва моста шлях паміж рознымі яго канцамі ў аб’езд складаў каля 100 кмМост через реку Сож в Могилёвской области откроют в 2019 году . У летні сезон два берага ракі кожны год злучалі пантонным мостам, які даводзілася дэмантаваць з першым ільдом. Новы мост будзе злучаць Слаўгарадскі і Краснапольскі раён круглы год. Мяркуецца, што пабудова моста палепшыць лагістыку транспартных сувязяў з выхадам на памежныя раёны Расіі, а таксама дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, пацягне за сабой больш актыўнае развіццё сацыяльнай інфраструктуры, прадпрымальніцтва, фермерства і турызму на тэрыторыі, раней адрэзанай СожамМост через Сож в Славгородском районе введут в эксплуатацию в 2019 году .

Адкрыццё Аўтамабільны рух па мосце быў адкрыты 2 снежня 2019 годаДвижение по мосту через реку Сож открыли в Славгородском районе , у наступныя месяцы выконваліся працы па дабудове пад’ездаў да моста, умацаванні левабярэжнай часткі ў падтапляльных абласцях зборным жалезабетонам, нанясенні разметкі і ўсталяванні дарожных знакаў. Урачыстае адкрыццё моста адбылося з удзелам прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:Масты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Масты цераз Сож Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Транспарт Слаўгарадскага раёна