HMS C3 — брытанская падводная лодка тыпу С. Пабудавана ў 1905—1906 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 3 кастрычніка 1906 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 23 лютага 1907 года.

Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў , дзе была ўключана ў Пятую падводную флатыліюThe Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914.

23 красавіка 1918 года брала ўдзел у нападзе на , дзеля знішчэння віядука, які злучаў прыстань з мацерыком. Састарэлая С3, начыненая ўзрыўчаткай, была падарвана ля віядука. Экіпаж з 5 маракоў пад камандаваннем добраахвотніка лейтэнанта Рычарда Сэндфарда загадзя эвакуяваўся на маторных лодках. За паспяховае выкананне задання камандзір лодкі быў узнагароджаны Крыжом Вікторыі.

Літаратура

Спасылкі

MaritimeQuest C Class Overview BriTsuB — C Class Coastal Submarine MaritimeQuest HMS C-3 Pages

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу С Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне