HMS C7 — брытанская падводная лодка тыпу С. Пабудавана ў 1906—1907 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 15 лютага 1907 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 23 мая 1907 года.

Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Хамберы, дзе была ўключана ў Шостую падводную флатыліюThe Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914.

C7 памылкова прыпісвалі патапленне германскай падводнай лодкі UC-68 пасля сутыкнення, якое адбылося 5 красавіка 1917 года ля ўзбярэжжа Нідэрландаў. Аднак на самай справе гэта была атака на германскую лодку UB-10, якая здолела выратаваццаMcCartney, Innes (2002). Lost Patrols: Submarine Wrecks of the English Channel. Periscope Publishing Ltd. p. 60. .

У 1920 годзе лодка была прададзена на металалом.

Літаратура

Спасылкі

MaritimeQuest C Class Overview BriTsuB — C Class Coastal Submarine HMS C-7 Pages

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу С Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне