Legacy of Kain — серыя відэагульняў.

Галоўныя персанажы

Каін

Каін () — галоўны герой серый Legacy of Kain. Дваранін у мінулым, пераўтвараецца ў вампіра пасля смерці ад невядомых забойцаў каля карчмы, у якой яму адмовілі ў дазволу на начлег. Пасля свайго пераўтварэння, Каін выконвае заданне па вынішчэнню разбэшчаных членаў Круга Дзевяці, ахоўнікаў Калон Насгота, не ведаючы, што і ён сам з’яўляецца дзевятым, апошнім ахоўнікам Калоны Балансу, якой ён павінен прынесці сябе ў ахвяру дзеля вяртання раўнавагі на абшарах Насгота. Пазней Каін даведваецца аб тым, што ім маніпулявалі і ўласнаручна разбурвае Калоны, пераўтварая Насгот ў краіну цемры, валадаром якой ён і становіцца.

Імя Каін () згодна з Бібліяй, насіў старэйшы сын Адама, які забіў свайго брата Авеля і быў падвергнуты за гэты ўчынак праклёну. У сярэднявечнай традыцыі лічылася, што разнастайныя пачвары і крывасмокі паходзяць ад біблейскага Каіна (напрыклад, у англасаксонскай эпічнай паэме Бэўвульф монстр Грэндель — нашчадак Каіна http://norroen.info/src/other/beowulf/beowulf.html Вершы: 1258—1267).

Разіель

Разіель () — гульнёвы персанаж у некалькіх серыях Legacy of Kain і галоўны герой дадатковых серый Soul Reaver («Выкрадальнік Душ»). Разіель, як і яго браты, быў змагаром з вампірамі, адным з Інквізітараў ордэна Сарафан. У наступстве, вампірам яго зрабіў Каін, тагачасны ўладар Насгота. Але ў хуткім часу ён, будучы напужаным тым, што па паданню, першы вампір, у якога вырастуць крылы, знішчыць усіх вампіраў, ламае яму крылы і прыказвае скінуць яго ў Возера Мёртвых.

У Возеры Мёртвых Разіель не загінае. Яго ратуе Старажытны Бог (Elder God) і робіць сваім Выкрадальнікам Душ (Soul Reaver). З гэтага моманту асноўнай рухаючай сілай Разіэля становіцца ідэя помсты Каіну.

Імя «Разіель» (, літ. «Таямніца Божая») узыходзіць да сярэднявечнай іўдаісцкай містыкі, дзе так зваўся архангел, які ведае тайны Бога.

Прадстаўленыя ў Blood Omen

Анакрот Алхімік

Анакрот Алхімік () — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін са звар’яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Анакрот з’яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Рычардам Дойлам.

Чалец Круга Дзевяці, Анакрот з’яўляецца ахоўнікам Калоны Станаў. Яго эксперыменты з мастацтвам алхіміі пакінулі яму выродлівыя шрамы. Пасля таго, як Круг звар’яцеў, Анакрот, разам з Бэйнам Друідам і Дэ Джоўль, выкарыстоўваў свае здольнасці дзеля стварэння Цёмнага Эдэму (the Dark Eden), дзе Каін упершыню з ім сустракаецца. Анакрот даказваючы сваю выкрутлівасць выклікае Малека і хаваецца ад бою. Пад канец гульні Мартаніўс Некрамант робіць за Каіна яго работу, забівая Анакрота ў час спрэчкі і дазваляя Каіну ачысціць Калону Станаў.

Арыель

Арыель () — дапаможны персанаж у серыях Legacy of Kain. З’яўлецца амаль заўжды ў выглядзе здані. Голас Арыель агучаны Ганнай Ган.

Смерць Арыель упершыню адлюстраваная ў Blood Omen: Legacy of Kain, з’яўляецца асноватворнай падзеяй, да якой розныя персанажы спасылаюцца ў якасці асноўнага элементу ўсяго сюжэта Legacy of Kain. Пры жыцці, Арыель была магутнай і прыгожай вядзьмаркаю, ахоўніцай Калоны Балансу і лідарам Круга Дзевяці. Як забойства цёмнымі сіламі было адпраўной кропкай занядбання Насготу. Менталіст Напраптар, закаханы ў Арыель, кідаецца ў паранаідальнае вар’яцтва знайшоўшы яе труп. Яго хвароба перакідваецца і на іншых чальцоў Круга, шаленства чыіх спрычыняе раскладанне падуладных ім Калонаў і ўсяго Насгота наогул, што з’яўляецца першапрычынай місіі Каіна ў Blood Omen фармуе аснову яго будучай дылемы.

У гульнях, Арыель сустракаецца каля Калонаў, да іх яе дух прывязаны. Яе з’яўленні на працягу серый не ложыцца ў храналагічныя рамкі, як і яе супярэчлівае стаўленне да галоўных персанажаў, у прыватнасці да Разіеля. У Blood Omen, яна накіроўвае Каіна, як неспрактыкаванага юнака, утойваючы факт, што ён з’яўляецца спадкаемцам яе абавязкаў, як Ахоўнік Балансу і павінен самаахвяраваць сябе пад канец сваёй місіі. У Soul Reaver, яна саюзнік Разіеля, даючы яму мудрагелістыя парады, у той час, як у яе невялічкім з’яўленні ў Soul Reaver 2, што папярэднічае Soul Reaver’у храналагічна, яна разглядае Разіель досыць амбівалетна. У Defiance яе роля становіцца больш-менш вызначанай. Яна ідэнтыфікуе Разіеля, як варажбіта, але ў наступстве накіроўвае яго на шлях выпраўлення шкоды, выкліканай яе забойствам.

Азімут

Азімут () — адмоўны персанаж ў Blood Omen, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Азімут з’яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Ганнай Ган.

Чалец Круг Дзевяці, Азімут з’яўляецца ахоўніцай Калоны Вымярэнняў і валадаркай горада Avernus з кафедральным саборам у яго цэнтры. На працягу падзей Blood Omen, дазваляе пачварам з іншых вымярэнняў спустошыць Avernus. Калі Каін сустркаецца з ёй, яна мае машыну часу (the time-streaming device), якая дазваляе ёй вызываць істотаў з іншых часоў, у дадатак да яе ўласных дэманаў. Машына часу, якую Каін знаходзіць пасля яе забойства — ключавы прадмет у наступным развіцці падзей. Ён таксама атрымлівае «трэцяе вока» Азімут, якое дазваляла ёй зазіраць у іншыя міры і вымярэнні.

Падзеі Blood Omen наводзяць на думку, што Азімут уцягнута ў ахвяравальны культ Хаш’ак’гіка пасродкам крывавай кнігі, якую Каін знаходзіць у яе саборы, і машыны часу, знойдзеную ў яе ўладаннях, што разумее пад сабой тое, што яна эксперыментавала з вандраваннямі ў часе. Абодзве гэтыя магчымасці ў будучыні распрацаваны ў Defiance, у якім культ Хаш’ак’гіка знаходзіцца ў цэнтры катакомбаў пад кафедральным саборам Авернуса. Тут у будучыні будзе выяўлены вампір Турэль, у якасці культавага аб’екта пакланення.

Бэйн Друід

Бэйн Друід () — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін са звар’яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Бэйн Друід з’яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Полам Лукатэрам.

Чалец Круг Дзевяці, Бэйн з’яўляецца ахоўнікам Калоны Прыроды, якая дае яму сілы над расліннасцю, фаўнай, ландшафтам і надвор’ем. Разам з Дэ Джоўль і Анакротам стварае Цёмны Эдем (Dark Eden), праз які Каін праходзіць у Blood Omen. У барацьбе з Каінам, ён пераўтварае глебу пад нагамі вампіра ў смяротна небяспечную для яго воду, але Каін забівае друіда і прыносіць Калоне яго аленевы чэрап, які Бэйн насіў на галаве.

Дэ Джоўль

Дэ Джоўль () — адмоўны персанаж ў Blood Omen, якая павінна быць забіта дзеля таго, каб прайсці гульну. Яна з’яўляецца толькі ў Blood Omen, дзе агучваецца Ганнай Ган. Яе імя (Joule) адсылае да адзінкі вымярэння працы і энергіі ў СІ — Джоўля.

Чалец Круга Дзевяці, Дэ Джоўль з’яўляецца ахоўніцай Калоны Энергіі. Яе эксперыменты па ўтаймаванню энергіі змянялі яе фізічна. Яна выпраменьвае вакол сябе магічную аўру, якая шкодзіць любому побач з ёй. З-за гэтага яна носіць мантыю з ізалявальнага матэрыялу, каб выпадкова не зачапіць сваіх хаўруснікаў. Пасля смерці Дэ Джоўль, Каін падбірае яе мантыю аднаўляя Калону Энергіі.

Звар’яцеўшы разам з астатнімі членамі Круга, яна выкарыстоўвае свае сілы дзеля стварэння Цёмнага Эдэму, скажонай пародыі прыроды, побач з Бэйнам Друідам і Анакротам. У бітве з Каінам Дэ Джоўль вызваляе ўсе свае сілы, але хутка загінае раз і назаўжды.

Хаш’ак’гік

Хаш’ак’гік () — адмоўны персанаж, які сустракаецца на працягу ўсіх серыі Legacy of Kain, вядомы пад імёнамі Лорд Хілдэн (Hylden Lord), Лорд Сарафан (Sarafan Lord), Генерал Хілдэн (Hylden General) і Цёмная Істота (the Dark Entity). У Blood Omen 2 ён агучаны Ёрлам Боэнам.

У Blood Omen, імя Хаш’ак’гік’а згадваецца толькі ў якасці істоты, якая атрымлівые крывавыя ахвяры ад службоўцаў свайго культу. Праз некаторы час, распрацоўшчыкі гульні раскрылі тое, што Хаш’ак’гік быў той асобай, які кіраваў распадам Круга Дзевяці з дапамогай Мартаніўса, выкарыстоўваючы яго для забойства Арыель. У фінальнай бітве супраць Мартаніўса, Хаш’ак’гік пераўтвараецца ў монстра з трупа некраманта і цалкам выяўляя сябе, у якасці Цёмнай Істоты — апошняга галоўнага боса першай часткі серый Legacy of Kain.

Імя Хаш’ак’гік не сустракаецца ў Blood Omen 2, але галоўны адмоўны персанаж гульні вядомы пад назвай Лорд Сарафан. Ён адлюстраваны ў невялічкай інтэрмедыі напачатку гульні ў якасці лідара адноўленага Ордэна Сарафан, які перамагае армію Каіна, тым самым прыпыняя яе пераможнае шэсце. У прыватнай дуэлі ён перамагае Каіна з дапамогай Злучальнага Камня (the Nexus Stone) і занімае сталіцу Насгота, Мерыдыян, на 200 год. Сарафан з’яўляецца лідарам Хілдэн, расы выгнанай з Насготу ў старажытныя часы, які імкнецца разбурыць пячаць, якая трымае яго падданых у свету дэманаў. Каін не дазваляе яго планам увасобіцца. Ён кідае Злучальны Камень у месца зняволення Хілдэн, прадухіляючы іх ўваход у Насгот.

У Defiance трансфармаваны Турэль разглядаецца паслядоўнікамі культа ў якасці Хаш’ак’гік’а. Але ў той час сапраўдны Лорд Хілдэн валодае апантаным Мартаніўсам, які спакваля становіцца непрыдатным сасудам, няглядзечы на тое, што ён ад пачатку з’яўляецца найбольш устойлівым да смерці з усіх чальцоў Круга Дзевяці. Пасля падзення Калонаў, Хілдэн перасяляецца ў Янаса Одрана, адзінага выжылага з Старажытных вампіраў. Разіель імкнецца перашкодзіць Лорду і вызваліць Янаса, але першы аказваецца надта моцным. Разіель апыняецца ў тагасветным міры, а Лорд Хілдэн пачынае здзейсняць свае планы па дамінаванню над Насготам, якія апісаны ў Blood Omen 2.

Малек

Малек () прадстаўлены ў Blood Omen у якасці вартавога Круга Дзевяці (the Circle of Nine) і ахоўнікам калоны Канфлікту (the Pillar of Conflict). Сваю найвялікшую ролю ён іграе ў першай частцы серый Legacy of Kain, у якой ён з’яўляецца босам, але трапляецца на вочы гульцоў ці згадваецца ў большасці з гульняў серыі.

У Blood Omen, Malek апошні з Sarafan, ордэна воінаў-святароў вынішчаючых вампіраў. У якасці аднаго з семі Інквізітараў ордэна, ён з’яўляецца ў невялічкім відэароліку напачатку гульні — за 500 год да пачатку падзей, якія разгортваюцца ў гульне, ён праваліў заданне па ахове Круга Дзевяці ад вампіра Ворадара, што каштавала смерці шасці яго Ахоўнікам. Як пакаранне, за тое, што ён іх не абараніў, некрамант Мартаніўс адрывае яго душу ад цела і змяшчае яе ў яго даспехах, скляўшы яго вечна служыць Кругу.

Мобіўс

Мобіўс () — адмоўны персанаж у Blood Omen, адзін са звар’яцелых магаў, які павінен быць забіты дзеля таго, каб прайсці гульну. Нараўне з Каінам, Мобіўс адзіны персанаж, які робіць прынамсі эпізадычныя з’яўленні ў кожнай з серый, іграя ролю галоўнага суперніка. У Blood Omen, ён з’яўляецца босам, калі ў іншых серыях згадваецца ці выкарыстоўваецца дзеля ўдасканалення сюжэтнай лініі.

Чалец Круга Дзевяці, Мобіўс з’яўляецца ахоўнікам Калоны Часу. Ён можа маніпуляваць часам і яго здольнасць прадбачання будучых падзей дазваляе яму паслядоўна ўздзейнічаць на персанжаў серыі, ігнаруя храналогію падзей. На працягу ўсіх cерый Legacy of Kain ён агучваўся Рычардам Дойлам.

Напачатку Blood Omen Мобіўс прадстаўлены, пад назвай «Аракула Насгота». Яго прароцтвы заснаваны на здольнасці вандраваць ў часу і назіраць за падзеямі ў розныя храналагічныя перыяды. Пры двары Уільяма Справедлівага ён схіляе яго да тыраніі. Пасля, праз вобраз Аракула, Мобіўс пераносіць Каіна ў часу і загадвае забіць Уільяма дзеля выратавання Назгота, пакуль ён не стаў пагрозай. Каін дасягае сваёй цэлі, аднак у змененай гісторыі, забойства Уільяма спрычыніла рух генацыду супраць вампіраў, які ўзначаліў усё той жа Мобіўс. Каін знаходзіць і забівае яго, але ён застаецца апошнім выжылым вампірам у Насгоце.

Пад канец Soul Reaver, Мобіўс сустракаецца з Разіелем, выпраўляючы яго да падзей наступнай частцы. Soul Reaver 2 дадае новыя рысы ў характар Мобіўса. На працягу ўсёй гульні ён некалькі разоў падахвочвае Разіеля забіць Каіна, тлумачачы яму, што яны служаць адзінаму гаспадару, Старажытны Богу. Таксама, як ён рабіў з Каінам ў Blood Omen, Мобіўс вандруе праз час, каб маніпуляваць Разіелем, які ненаўмысна спрычыняе забойства Янаса Одрана. Пад канец Soul Reaver 2, у Мобіўса амаль атрымліваецца падштурхнуць Разіеля да самазаключэння ў Выкрадальнік Душ (the Soul Reaver).