Дыя́ла () — рака ў Іране і Іраку, левы прыток ракі Тыгр.
Даўжыня ракі 440 (443Diyālā River // Encyclopaedia Britannica) км (ад вытоку ракі Сірван), ад зліцця рэк Сірван і Эльвенд — 231 км. Плошча вадазборнага басейна больш за 30 000 км². Сярэдні расход вады 130 м³/с. Рака пачынаецца ў Заходнім Іране, у гарах Загрос, як рака Сірван. Працякае па Месапатамскай нізіне. На працягу 32 км працякае на мяжы Ірана і Ірака. Упадае ў Тыгр ніжэй па цячэнню ад Багдада. На рацэ некалькі плацін. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне. Каля ракі горад Баакуба.
Літаратура — С. 309.
Спасылкі Дияла // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. Diyālā River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Ірака Катэгорыя:Рэкі Ірана Катэгорыя:Басейн Шат-эль-Араба